Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва
Выгляд
Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва | |
па-нямецку: Die Grünen – Die grüne Alternative | |
Дата заснаваньня | 13 лютага 1987 |
---|---|
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | зялёная палітыка[d], прагрэсівізм[d], эўрапеізм[d] і рух за навакольнае асяродзьдзе[d] |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя зялёныя[d] |
Афіцыйны сайт | gruene.at (ням.) |
Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва (па-нямецку: Die Grünen — Die Grüne Alternative) — зялёная палітычная партыя ў Аўстрыі[1][2]. Партыя была закладзеная ў 1986 годзе пад назвай Зялёная альтэрнатыва (ням. Grüne Alternative) пасьля зьліцьця больш кансэрватыўнай партыі Аб’яднаныя зялёныі Аўстрыі і больш прагрэсіўнай партыяй Альтэрнатыўны сьпіс Аўстрыі. Акрамя экалягічных пытаньняў, як то ахова навакольнага асяродзьдзя, партыя таксама агітуе за правы меншасьцяў і выступае за сацыяльна-экалагічную падатковую рэформу. Паводле статуту арганізацыя мае наступныя асноўныя каштоўнасьці, як то прамая дэмакратыя, унікненьне гвалту, экалёгія, салідарнасьць, фэмінізм і самавызначэньне[3]. Партыя ёсьць сябрам арганізацыі Глябальныя зялёныя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nordsieck, Wolfram (2019). «Austria». Parties and Elections in Europe.
- ^ Bale, Tim (2021). «Riding the populist wave: Europe’s mainstream right in crisis». Cristóbal Rovira Kaltwasser. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press. — С. 36. — ISBN 978-1-009-00686-6.
- ^ «Grundsatzprogramm der Grünen». 20th National Congress of the Greens. 8.07.2001.