Збаўца сьвету
Збаўца сьвету (па-лацінску: Salvator Mundi) — адна з сакральных назваў Езуса Хрыстуса, тып іканаграфічнага царкоўнага вобразу. Кампазыцыя павінна паказаць эсхаталягічнае значэньне валадарства Хрыста над лёсамі сьвету.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хрыстос малюецца строга франтальна (па грудзі або па пояс), з правай рукой узьнятай у бласлаўляючым жэсьце, і дзяржавай з крыжам (у больш раньніх працах — без яе) у левай руцэ.
Спадарожны сюжэт можа таксама ўключаць выяву Панны Марыі[1].
Сюжэт быў распаўсюджаны ў мастацтве Рэнэсансу, зьяўляецца папулярнай тэмай для многіх італьянскіх мастакоў эпохі Адраджэньня, а таксама прадстаўнікоў Паўночнага рэнэсансу — Ян ван Эйка, Ганса Мэмлінга і Альбрэхта Дурэра і іншых.
Найбольш вядомай працай гэтага сюжэту зьяўляецца аднайменная карціна, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Карла Крывелі, Cristo benedicente (бл. 1472)
-
Леанарда да Вінчы, Salvator Mundi (бл. 1500)
-
Тыцыян, Salvator Mundi (1570)
-
Невядомы мастак, Salvator Mundi (трэцяя чвэрць 16-га стагодзьдзя)
-
Вітраж у трансэпці царквы St. John's Anglican Church, Ashfield, New South Wales
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 647