Электрычны дыполь
Выгляд
(Перанакіравана з «Дыполь»)
Электры́чны дыпо́ль — сыстэма з двух аднолькавых па велічыні і супрацьлеглых па знаку пунктавых электрычных зарадаў, якія называюць палюсамі дыполя.
Электрычны дыполь у цэлым зьяўляецца электранэўтральным (сума велічыняў яго зарадаў роўная да нуля), але, паколькі зарады знаходзяцца на адлегласьці адзін ад аднаго, дыполь удзельнічае ў электрычным узаемадзеяньні. Таму дыполь выкарыстоўваецца ў якасьці найпрасьцейшай мадэлі электранэўтральных целаў, у прыватнасьці, атамаў дыэлектрыка, які знаходзіцца ў вонкавым электрычным полі.
Найважнейшай характарыстыкай электрычнага дыполя зьяўляецца дыпольны момант — здабытак велічыні зараду яго полюса на адлегласьць між імі:
Вэктар дыпольнага моманту накіраваны ад яго адмоўнага полюса да дадатнага.