Другі Кантынэнтальны кангрэс
Выгляд
Другі Кантынэнтальны кангрэс (10 траўня 1775 — 1 сакавіка 1781) — зьезд дэпутатаў ад 13 амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі. Рашэньне аб скліканьні другога Кантынэнтальнага кангрэсу было прынятае падчас першага Кантынэнтальнага кангрэсу ў 1774. Падчас работы другога Кантынэнтальнага кангрэсу прынімалі ўдзел 65 дэпутатаў ад усіх амэрыканскіх калёніяў, хоць прадстаўнікі ад Джорджыі далучыліся да Кангрэсу толькі 20 ліпеня. Фактычна другі Кантынэнтальны кангрэс узяў на сябе ролю нацыянальнага ўраду ў хадзе Вайны за незалежнасьць ЗША.