Грыф (герб)
Выгляд
Грыф (па-польску: Gryf) — прыватнаўласьніцкі герб, вядомы зь сярэдзіны XIII ст., ў Вялікім Княстве Літоўскім — пасьля Гарадзельскае уніі 1413 году. Гербам карысталіся каля 220 родаў Беларусі, Ўкраіны, Летувы і Польшчы, у тым ліку Асоўскія, Бяліцкія, Браніцкія, Быкоўскія, Закрэўскія, Канарскія, Квяткоўскія, Путкмеры.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На чырвоным полі выява сярэбранага грыфа, які стаіць на задніх лапах — фантастычнай істоты з тулавам ільва, галавой і крыламі арла, дзюба і капцюры залатыя. Клейнод — верхняя палавіна грыфа бяз лап і залатая труба.