Градчаны
Выгляд
Градчаны (па-чэску: Hradčany, па-нямецку: Hradschin) — адзін з чатырох гістарычных раёнаў Прагі, якія захоўвалі да 1784 году права на самакіраваньне.
Старая імпэратарская рэзыдэнцыя Праскі Град і сумежны крапасны горад Градчаны разьмешчаны на прасторным скалістым узгорку левага берагу ракі Влтавы. Назва раёну ўтварылася ад слова «hrad», што на чэскай мове азначае «замак, фартэцыя, умацаванае паселішча».
Гісторыя Градчанаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Градчанская ратуша (1598, рэнэсанс);
- Шварцэнбэрскі палац (1545-63, рэнэсанс, росьпіс 1580, цяпер Вайскова-гістарычны музэй);
- Марцініцкі палац (1552-63, 1598, 1624, рэнэсанс; цяпер Канцылярыя галоўнага архітэктара);
- Арцыбіскупскі палац (1562-64, 1669-94, 1763-64, барока);
- Чэрнінскі палац (1669—1720, барока; цяпер Міністэрства замежных справаў);
- Тасканскі палац (1690, барока);
- Штэрнбэрскі палац (1690—1720, барока; цяпер Нацыянальная галерэя);
- Гложэскі палац (канец XVII ст.; цяпер амбасада Аўстрыі);
- Дытрыхштайнскі і Грзанскі палацы (XVIII стагодзьдзе, барока; цяпер парадныя дзяржаўныя рэзыдэнцыі);
- Сальмскі палац (1800-10, ампір; цяпер амбасада Швайцарыі);
- Кляштар Ларэта (1626—1756, барока);
- Страгаўскі кляштар (закладзены ў 1140 г., раманскі і гатычны стылі) зь Ёзэфінскай бібліятэкай (1782-84; цяпер Музэй нацыянальнай пісьменнасьці);
- Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага (1720-28, барока, арх. К. І. Дынцэнгофэр);
- Кляштар капуцынаў на Ларэцкім пляцы (1601, рэнэсанс і барока);
- Касьцёл Сьвятога Роха (1603-12; позьняя готыка);
- Касьцёл Панны Марыі на Страгаўске надваржы (будаваўся з XII па XVIII стагодзьдзе, эклектыка);
- Чумны слуп са статуяй Панны Марыі (1726, барока).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Градчаны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 50°05′22″ пн. ш. 14°23′50″ у. д. / 50.08944° пн. ш. 14.39722° у. д.