Гравітацыйны каляпс
Выгляд
Гравітацы́йны каля́пс — катастрафічна хуткі сьціск масіўных целаў пад дзеяньнем гравітацыйных сілаў. Гравітацыйным каляпсам можа заканчвацца эвалюцыя зорак з масай звыш трох сонечных мас. Пасьля вычарпаньня ў такіх зорках матэрыялу для тэрмаядзерных рэакцыяў яны губляюць сваю мэханічную ўстойлівасьць і пачынаюць зь вялікай хуткасьцю сьціскацца да цэнтру. Калі павялічваючыся ўнутраны ціск спыняе гравітацыйны сьціск, то цэнтральная вобласьць зоркі становіцца звышшчыльнай нэўтроннай зоркай, што можа суправаджацца скідам абалонкі й назірацца як успышка звышновай зоркі. Аднак калі маса зоркі перавысіць мяжу Апэнгаймэра — Воўкава, то каляпс працягваецца да ейнага ператварэньня ў чорную дзірку.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па астрафізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |