Герб Дакучаеўску
Герб Дакучаеўску | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 26 сакавіка 2003 |
Карона | сярэбраная |
Тарча | руская |
Аўтар гербу | Алег Кірычак, Уладзімер Мартыненка |
Герб Дакучаеўску — знак места Дакучаеўску (Данецкая вобласьць, Украіна) ухвалены 26 сакавіка 2003 году рашэньнем мескае рады. Аўтары гербу — У. Мартыненка, А. Кірычак.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зялёны касы крыж дзеліць шчыт на тры залатыя й чорныя часткі. У ніжняй частцы (яна мае чорны колер) выява залатога экскаватара. У сярэдзіне шчыта на перакрыжаваньні крыжа выява чырвонага шчыта на якім намаляваны дуб. Шчыт вакол сябе мае вянок з кляновага й каштанавага лісьця. Сярод вянку ўплеценая чырвоная стужка, на якой унізе напісана «Докучаевск». У гары маецца сярэбраны вянец.
Тлумачэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Залатое поле й зялёны крыж (таксама шчыт з дубам) азначае добры ўклад Дакучаеўску ў разьвіццё лесаахоўных пасадак. Чорнае поле й золаты экскаватар сымбалізуюць здабычу вапны для прамысловасьці. Сярэбраны вянец — знак таго, што места абласнога падпарадкаваньня.