Вянява (герб)
Вянява (па-польску: Wieniawa) — прыватны шляхецкі герб.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У залатым полі чорная галава зубра з залатым кальцом у ноздрах. Клейнод: над прылбіцай з каронай палова залатога каранаванага льва павернутага ўлева, у правай лапе трымае шаблю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб мае мараўскае паходжаньне, з места Пэрштын. Легенда паведамляе аб героі Вяняве, што голымі рукамі злавіў зубра, а вяроўкі, каб зьвязаць зьвера, не было, таму ў ноздры заклаў кальцо і жывога прывёў да князя. Князь, уражаны сілаю Вянявы, адараваў яго замкамі і іншымі спадчыннымі ўладаньнямі (gа тлумачэньні Дануты Шопы)ю
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пэрыяд знаходжаньня Станіслава Ляшчынскага на пасадзе караля Рэчы Паспалітай (1704—1709, 1733 рокі), герб Вянява выкарыстоўваўся як элемэнт дзяржаўнай сымболікі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вянява (герб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў