Перайсьці да зьместу

Вэб-дызайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вэб-дыза́йн (па-ангельску: web design) — галіна вэб-распрацоўкі й разнавіднасьць дызайну, у задачы якое ўваходзіць праектаваньне карыстальніцкіх вэб-інтэрфэйсаў для сайтаў альбо вэб-дастасункаў. Вэб-дызайнэры праектуюць лягічную структуру вэб-старонак, прадумваюць найбольш зручныя вырашэньні падачы інфармаціі, а таксама займаюцца мастацкім афармленьнем вэб-праекта. У выніку перасячэньня дзьвюх галінаў чалавечае дзейнасьці дасьведчаны вэб-дызайнэр павінен быць знаёмым з сучаснымі вэб-тэхналёгіямі й валодаць адпаведнымі мастацкімі здольнасьцямі.

Вэб-дызайн — від графічнага дызайну, накірованы на распрацоўку й афармленьне аб’ектаў інфармацыйнага асяродзьдзя інтэрнэта, прызваны забясьпечваць ім высокія спажывецкія ўласьцівасьці й эстэтычныя якасьці. Падобнае трактаваньне адасабляе вэб-дызайн ад вэб-праграмаваньня, падкрэсьлівае спэцыфіку прадметнае дзейнасьці вэб-дызайнэра, пазыцыянуе вэб-дызайн як від графічнага дызайну.