Выбарчы фонд
Выбарчы фонд[a] — часовая юрыдычная асоба, якая ствараецца для расходу грашовых сродкаў кандыдатамі ў прэзыдэнта Беларусі, і кандыдатамі ў дэпутаты Саветаў дэпутатаў пад час правядзеньня перадвыбарчае дзейнасьці.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выбарчыя фонды Беларусі дзеляцца на два віды[1]:
- кандыдата ў Прэзыдэнта Беларусі
- кандыдата ў дэпутата
- абласнога Савета дэпутатаў і Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў
- раённага Савета дэпутатаў
- гарадзкога (гарады абласнога і раённага падпарадкаваньня) Савета дэпутатаў
- пасялковага Савета дэпутатаў
- сельскага Савета дэпутатаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выбарчыя фонды ня могуць папаўняцца дзяржаўнымі грошамі, бо яны выкарыстоўваюцца і расходуюцца праз па-за бюджэтны фонд. Ён ставараецца ЦВК Беларусі[2].
Выбарчыя фонды могуць папаўняцца грашовымі сродкамі[3]:
- ўласныя грошы кандыдата
- дабраахвотныя ўклады грамадзян Беларусі
- дабраахвотныя ўклады юрыдычных асоб Беларусі
Кандыдат можа перадаць свае ўласныя грошы ў свой выбарчы фонд, але іх памер абмежаваны. На розных выбарах існуюць розныя абмежаваньні, а іменна памер грошаў ня можа быць больш[3]:
- 9 000 базавых велічынь на выбарах Прэзыдэнта Беларусі
- 1 000 базавых велічынь на выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў і Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў
- 30 базавых велічынь на выбарах Саветаў дэпутатаў:
- раённых
- гарадзкіх (абласнога і раённага падпарадкаваньня)
- пасялковых
- сельскіх
Грамадзяне Беларусі могуць укладваць свае асабістыя грошы ў выбарчыя фонды, але маюць абмежаваньні, а іменна памер грошаў ня можа быць больш[3]:
- 9 000 базавых велічынь на выбарах Прэзыдэнта Беларусі
- 1 000 базавых велічынь на выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў і Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў
- 30 базавых велічынь на выбарах Саветаў дэпутатаў:
- раённых
- гарадзкіх (абласнога і раённага падпарадкаваньня)
- пасялковых
- сельскіх
Забарона
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выбарчы кодэкс забараняе некаторым асобам перадаваць грошы ў выбарчыя фонды. Сярод іх называюцца:
- асобы без грамадзянства
- грамадзяне іншых краінаў
- замежныя дзяржавы
- замежныя і міжнародныя грамады
- беларускія грамады
- заснаваныя замежнымі дзяржавамі, замежнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства
- на працягу года атрымалі дармовыя грашовыя сродкі ад замежных дзяржаваў, замежных грамад, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства
- фінасуюцца са скарбу Беларусі
- беларускія дзяржаўныя ўстановы
- усе дабрачынныя і рэлігійныя грамады незалежна ад дзяржаўнае прыналежнасьці
- невядомыя (тайныя) асобы
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для стварэньня выбарчага фонду кандыдат павінен адкрыць асобны выбарчы рахунак[b] ў АСБ "Беларусбанк". Ён адкрываецца на падставе:
- заявы кандыдата
- копія рашэньня камісыя аб рэгістрацыі кандыдата. Яе выдае ЦВК, тэрытарыяльная, акруговая выбарчыя камісыі.
Кандыдат можа прызначыць свайго прадстаўніка па грашовых пытаньнях. Для гэтага кандыдат піша заяву ў камісыю, якая яго рэгістрыравала кандыдатам. Прадстаўнік па грашовых пытаньнях можа адкрыць асобны выбарчы рахунак, расходаваць грошыя з рахунку, прадстаўляць справаздачу аб прыходзе і расходзе грошаў на рахунку.
Кандыдат можа ў любую хвіліну адазваць свайго прадстаўніка па грашовых пытаньнях. Для гэтага кандыдат павінен паведаміць банк і камісыю, якая рэгістрыравала кандыдата.
Расходы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расходы грошаў выбарчага фонду павінныя быць зьвязаныя з правядзеньнем перавыбарчае агітацыі. Нагляд за іх расходам вядзе камісыя, якая рэгістравала кандыдат.
Наяўныя грошы могуць класьці толькі грамадзяне Беларусі. Юрыдчыныя асобы пералічваюць толькі безнаяўныя грошы са свайго рахунку на асобны выбарчы рахунак.
Кандыдат расходуе грошы свайго выбарчыга фонду.
Закрыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля дня выбараў усе дзеяньні з грашымі на рахунку прыпыняюцца. Кандыдат павінен вярнуць грошы, якія засталіся пасьля выбараў. Яны вяртаюцца укладнікам. Калі тое кандыдат ня зробіць, грошы пераводзяць у скарб Беларусі.
Кандыдат павінен пасьля выбараў зьдзейсьніць справаздачу ў камісыю, якая яго рэгістравала.