Перайсьці да зьместу

Ворша 1991

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ворша 1991
Рэжысэр Віктар Трацьцякоў.
Сцэнарыст Віктар Трацьцякоў.
Прадусар Паліна Сьцепаненка.
У ролях Алесь Шутаў
Васіль Леўчанкаў
Ігар Грышанаў
інш.
Дата выхаду 26 красавіка 2016 году
Працягласьць 28 хвілін
Краіна Сьцяг БеларусіБеларусь
Мова беларусская
расейская

Ворша 1991[1] — беларускі фільм пра падзеі, якія адбыліся ў Воршы з 1 па 26 красавіка 1991 году.

Васіль Леўчанкаў — адзін з герояў дакумэнтальнай стужкі «Ворша 1991», створанай рэжысэрам Віктарам Трацьцяковым і літаратаркай Палінай Сьцепаненкай, кіраўніцай грамадзкай арганізацыі «Цэнтар дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі». Перад здыкамі яны некалькі месяцаў шукалі і апытвалі сьведак тагачасных падзеяў. Шукалі праз сваіх знаёмых і з дапамогаю сацыяльных сетак.

Галоўнае месца ў карціне — падзеі з 25 па 26 красавіка 1991 году ў Воршы, дзе мяшчане места Ворша захапілі чыгунку.

Прэм’ера фільму і прэзэнтацыя выставы дакумэнтальных фатаздымкаў адбылася ў Воршы 26 красавіка 2016 году падчас публічнай дыскусіі «Блякада чыгункі ў Воршы — што гэта было?», арганізаванай мясцовымі актывістамі. Найперш гэта была падзея для саміх удзельнікаў чыгуначнага страйку, якіх удалося адшукаць праз знаёмых або сацыяльныя сеткі. Вядома, ня ўсе зь іх сталі пасьля грамадзкімі лідэрамі, як, да прыкладу, актывісты незалежных прафсаюзаў Віктар Андрэеў ці Васіль Леўчанкаў, або Ігар Грышанаў, стараста вёскі Стаўры, вядомы ў Аршанскім раёне сваімі ініцыятывамі.

Для фотавыставы Ігар Грышанаў падабраў шмат здымкаў з асабістага архіву. Калісьці іх было каля 300, і пасьля завяршэньня страйку ён вырашыў зладзіць фотавыставу пра блякаду чыгункі ў сябе на рабоце, ў аўтапарку. Тады ледзьве не дайшло да звальненьня, бо пану такі чын дужа не спадабаўся. У спадара Грышанава з тых часоў засталося шмат знаёмых. Аднак большасьць зь іх катэгарычна адмовіліся здымацца для фільму «Ворша 1991», баючыся наступстваў ад ўладаў.

«Вар’ят і жулік», «найпрыгажэйшы мужчына, і ўсе жанчыны за ім беглі навыперадкі»

Зьбіральніца сьведчаньняў відавочцаў Паліна Сьцепаненка:

«Я шмат працавала са зборам дакумэнтаў, інтэрвію, размаўляла зь людзьмі, якія мелі дачыненьне ў тым ліку і да трагічных сытуацыяў. Але мяне дужа, аж да сьлёз, закранула менавіта гэтая гісторыя — пра аршанскіх рабочых. Пра людзей, якія былі свабодныя, якія хацелі самі вырашаць свой лёс і якіх спляжылі за гэтыя 25 гадоў пасьля таго выхаду на рэйкі. Так, гэта была супярэчлівая зьява, і цяжка сказаць, чаго страйкоўцы дасягнулі. Аднак гэта былі людзі, якія хацелі жыць зусім іншым жыцьцём. Але ў 1994 годзе падзеі пайшлі так, як яны пайшлі… І тыя самыя людзі — цікавыя, разумныя, харызматычныя — маглі б жыць зусім у іншай краіне, і зусім ня так, як жывуць, на жаль, цяпер»[2].

«Цэнтар дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі» мае намер выдаць кнігу пра аршанскую блякаду чыгункі ў красавіку 1991 году. Кніга будзе складацца з успамінаў удзельнікаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]