Васіль Пашкоў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пашкоў (неадназначнасьць).
Васіль Пашкоў | |
Дата нараджэньня | 2 (14) красавіка 1831 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 студзеня 1902 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мэцэнат |
Рэлігія | хрысьціянства і эвангелізм[d] |
Бацька | Аляксандар Пашкоў[d] |
Маці | Лізавета Кіндзякова[d] |
Узнагароды |
Васі́ль Алякса́ндравіч Пашко́ў (па-расейску: Василий Александрович Пашков; 14 красавіка [ст. ст. 2] 1831, Масква — [ст. ст. 30 студзеня] 1902, Парыж) — расейскі рэлігійны дзяяч. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік руху эвангельскіх хрысьціянаў Расеі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васіль Пашкоў належаў да дваранскага роду Пашковых, які паходзіць ад паляка Рыгора Пашкевіча, што прыехаў у Масковію за часам Івана Жахлівага. Бацька, Аляксандар Пашкоў, даслужыўся да генэральскага чыну расейскага войска. Васіль нарадзіўся, калі бацька душыў паўстаньне на землях Рэчы Паспалітай. Меў яшчэ дзьвюх сёстраў — Кацярыну і Вольгу. У 1849 року скончыў Пажаскі корпус і залічаны ў кавалергардзкі полк карнэтам. У 1858 року звольнены, за гады службы атрымаў ордэн сьвятога Станіслава 3-й ступені і мэдаль «У памяць вайны 1853—1856» на Андрэеўскай стужцы за ўдзел у Крымскай вайне.
Дзякуючы шлюбу з Аляксандрай Чарнышовай-Круглікавай павялічыў родавыя ўладаньні маёнткамі Чарнышовых у Маскоўскай і Санкт-Пецярбурскай губэрнях. Валодаў трынаццацьцю маёнткамі ў розных губэрнях, а таксама чатырма заводамі па выплаўцы медзі на Ўрале.
Пасьля прыезду ў Пецярбург ангельскага лорда Грэнвіля Рэдстака навярнуўся ў эвангельскае хрысьціянства, а празь некалькі гадоў пераняў пасьля Рэдстака кіраўніцтва рухам «рэдстакістаў». У доме Пашковых ладзіліся эвангелізацыйныя сходы. Удзельнікі руху адчынялі танныя страўні для студэнтаў, гарбатні для працоўных, начоўкі для бяздомнікаў, майстэрні для жанчынаў, школы для бедных дзяцей, выдавалі хрысьціянскую літаратуру, распаўсюджвалі Новы Запавет. У 1884 року Пашкоў разам зь іншым пасьлядоўнікам лорда Рэдстака Мадэстам Корфам склікалі ў Пецярбургу сход прадстаўнікоў розных пратэстанцкіх дэнамінацыяў дзеля аб’яднаньня. Аднак праз 6 дзён усіх дэлегатаў арыштавала паліцыя.
Пасьля далучэньня да эвангельскага руху простага люду Расейская праваслаўная царква назвала пашкоўцаў «сэктантамі» ды «герэтыкамі» і пачала патрабаваць ад уладаў прыняць меры супраць пропаведзяў Пашкова. З 1878 року жандармэрыя спрабавала абмежаваць эвангелісцкія сходы. Кульмінацыяй стаў разгон зьезду 1884 року: Васіль Пашкоў і Мадэст Корф былі вымушаныя эміграваць з Расеі. Жыў спачатку ў Лёндане, шмат вандраваў па Брытаніі, Францыі, Аўстрыі, Італіі, Нямеччыне. Памёр у Парыжы, пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Рыме.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонка — графіня Аляксандра Чарнышова-Круглікава, фрэйліна імпэратарскага двара, старэйшая дачка ўдзельніка вайны 1812 року палкоўніка Івана Круглікава і графіні Соф’і Чарнышовай. Разам зь сястрой Лізаветай яна далучылася да руху Грэнвіля Рэдстака і пазнаёміла зь ім свайго мужа.
У шлюбе мелі сына Аляксандра і трох дачок — Соф’ю, Вольгу ды Марыю.
У 1886 року Аляксандра паехала зь дзецьмі да мужа ў эміграцыю. Удавеўшы, вярнулася з дочкамі Вольгай і Марыяй у Расею. Памерла ў Францыі, пахаваная ў Вэрсалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бачинин В. А. Евангельское пробуждение в Петербургском высшем свете (полковник В. А. Пашков, граф М. М. Корф, министр А. П. Бобринский и другие) // Бачинин В. А. Христианская мысль: социология, политическая теология, культурология : регулярное научно-просветительское издание. — Санкт-Петербург: «Новое и старое», 2005. — Т. III. — С. 7—27.
- Голомбиевский А. А. Василий Александрович Пашков // Панчулидзев С. Сборник биографий кавалергардов. 1724—1899 : По случаю столетнего юбилея Кавалергардского её величества государыни императрицы Марии Фёдоровны полка : Сборник статей. — Санкт-Петербург: Экспедиция заготовления государственных бумаг, 1908. — Т. 4. — С. 172—175.
- Животов Н. Н. Церковный раскол Петербурга в связи с общероссийским расколом : Очерки, [печатавшиеся в газете «День»]. — Т. Ф. Кузин. — Санкт-Петербург: 1891. — 164 с.
- Карев А. В. Русское евангельско-баптистское движение / Каретникова М. С.. — Альманах по истории русского баптизма. — Санкт-Петербург: Библия для всех, 2001. — С. 85—186. — 312 с. — ISBN 5-7454-0507-4
- Кале В. Евангельские христиане в России и Советском Союзе. Иван Степанович Проханов (1869—1935) и путь евангельских христиан и баптистов. Перевод с нем. Скворцова П. И. = Evangelische Christen in Russland und der Sovetunion [Sowjetunion]. Ivan Stepanovich Prochanov (1869 — 1935) und der Weg der Evangeliumschristen und Baptisten. Von Wilhelm Kahle. — Онкен — Вуперталь и Кассель, 1978. — 627 с.
- Кругликов В. П. Служение семьи Пашковых в Нижегородской губернии с 1870 по 1910 годы // Московская богословская семинария евангельских христиан-баптистов Вестник МБС ЕХБ : журнал. — Москва: 2014. — № 2. — С. 65—71.
- Коррадо Ш. Философия служения полковника Пашкова. Перевод с англ. Каретниковой М. С. = The Philosohy of Ministry of Colonel Vasiliy Pashkov. — Санкт‑Петербург: Библия для всех, 2005. — ISBN 5‑7454‑0909‑6
- Корф М. М. М. М. Корф и В. А. Пашков (Из воспоминаний Корфа) // Братский вестник : журнал. — 1947. — № 5. — С. 39—44.
- Куропаткина О. В. Оппозиционные религиозные движения в Северной Европе и России XIX — начала XX века: национально-культурный аспект // Амурский государственный университет Религиоведение : научная статья. — Благовещенск: 2020. — В. 1. — С. 29—35. — ISSN 2072-8662.
- Лесков Н. С. Великосветский раскол / Соч. Н. С. Лескова. — Санкт-Петербург: тип. В. Тушнова, 1877.
- Ливен С. П. Духовное пробуждение в России. — Корнталь: Свет на Востоке, 1967.
- Никитин Ф. Н. В. А. Пашков (1831―1902): жизнь и служение / Цорн, Вальдемар. — Первое. — Корнталь: Свет на Востоке, 2020. — 224 с. — ISBN 978-3-944772-86-8
- Никитин Ф. Н. Движение пашковцев как начало евангельского христианства на Северо-Западе России // АНО «Центр этнорелигиозных исследований» Религия в постсекулярном мире. Бюллетень : монография. — Санкт-Петербург: Любавич, 2019. — № 3—4 (13―14). — С. 189—198. — ISBN 978-5-907207-40-0.
- Никитин Ф. Н. К вопросу о взаимодействии В. А. Пашкова с религиозными диссидентами Российской империи (по архивным источникам) // Богомыслие : богословский альманах. — Одесса: 2019. — № 24. — С. 223—237. — ISSN 2523-4188.
- Никитин Ф. Н. Религиозная и социальная деятельность В. А. Пашкова в Петербурге // Russian Colonial Studies : научная статья. — Санкт-Петербург: Ассоциация по сохранению и изучению историко-культурного наследия «экспедиционный добровольческий корпус», 2019. — № 2. — С. 106—126. — ISBN 2686-9217.
- Никитин Ф. Н. Современная конфессиональная историография и историографические мифы (на примере движения пашковцев) // Томский государственный университет Творческая лаборатория историка: горизонты возможного (к 90-летию со дня рождения Б. Г. Могильницкого): материалы Всероссийской научной конференции с международным участием (Томск, 3-4 октября 2019 г.) : научная статья. — Томск: Томского университета, 2019. — Т. 1. — С. 326—330. — ISBN 978-5-7511-2592-9.
- Пашков и пашковщина // Странник : журнал. — 1883. — № 3. — С. 25—30.
- Попов В. А. Евангельские христиане — Пашковцы: Возникновение и духовно-просветительское служение // Одесская богословская семинария ЕХБ Богомыслие : альманах. — Одесса: 1998. — В. 7. — С. 128—159. — ISSN 0135—5473.
- Прохоров К. А. Между Западом и Востоком: заметки о начале евангельского движения в России // Богословские размышления : Евро-Азиатский журнал богословия. — Евро-Азиатская теологическая ассоциация, 2012. — № 13. — С. 53—78. — ISSN 2415-783X.
- Пругавин А. С. Пашковцы (Из путевых набросков) // Русская мысль : журнал. — Москва: Типография А. И. Мамонтова и К., Леонтьевский переулок № 5, 1884. — № 5. — С. 336—350.
- Пругавин А. С. Раскол внизу и раскол вверху: очерки современного сектантства. — А. С. Суворина. — Санкт-Петербург: 1882. — 431 с.
- Пузынин А. П. Традиция евангельских христиан. Изучение самоидентификации и богословия от момента её зарождения до наших дней. — Москва: Библейско-богословский институт св. апостола Андрея, 2010. — 523 с. — ISBN 978-5-89647-235-3
- Савинский С. Н. История евангельских христиан баптистов Украины, России, Белоруссии (1867 — 1917). — СПб.: Библия для всех, 1999. — ISBN 5-7454-0376-4
- Синичкин А. В. История ЕХБ в иллюстрациях: Обращение Василия Александровича Пашкова 1874 год // Слово-для-тебя.рф : христианский просветительский портал.
- Степанов В. {{{загаловак}}} // Мирт : газета. — Санкт-Петербург: 2016. — № 4 (95).
- Тюкина В. В. «Знакомцы давние…» (О неизвестных портретах из Ветошкина, имения Пашковых) // Куприянова Н. И., Шиян Л. И. Записки краеведов. Очерки. Статьи. Воспоминания. Документы. Хроника : Сборник статей. — Нижний Новгород: Волго-Вятское книжное издательство, 1991. — В. 9. — С. 125—146. — ISBN 5742003684.
- Харченко К. Кто вы, полковник Пашков // Богомыслие : богословский альманах. — Одесса: 2019. — № 24. — С. 190—222. — ISSN 2523-4188.
- Чертков В. Г. В. А. Пашков (некролог) // Свободное слово : журнал. — Крайстчерч: 1902. — № 3. — С. 22—23.
- Янышев, И., Пашков В. А. Сущность учения г. Пашкова, изложенная им самим (переписка г. Пашкова с о. протоиереем И. Янышевым // Церковный вестник : журнал. — 1880. — № 19. — С. 3—7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пашковцы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.
- Пашковы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1831 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 1902 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на некаталіцкіх могілках Рыму
- Выпускнікі Пажаскага корпусу
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава (Расейская імпэрыя)
- Расейскія эвангельскія хрысьціяне
- Кавалергарды