Вальле-д’Аоста
Выгляд
Вальле-д’Аоста (па-італьянску: Valle d'Aosta, па-француску: Vallée d'Aoste, па-франкаправансальску: Vâl d’Aoûta, літаральна «даліна Аосты») — аўтаномная вобласьць у Італіі.
Статус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вальле-д’Аоста мае статус аўтаномнай вобласьці і адначасова зьяўляецца правінцыяй Італіі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта самы маленькі рэгіён у Італіі.
Вальле-д’Аоста знаходзіцца на паўночным захадзе Італіі. Рэгіён вядомы як вялікі горны цэнтар для правядзеньня зімовых відаў спорту, самы знакаміты курорт — Курмаёр.
З захаду мяжуе з Францыяй, з поўначы — са Швайцарыяй і з поўдня і ўсходу — з рэгіёнам П’емонт.