Бязглузды мат
Бязглу́зды мат — найхутчэйшы магчымы мат, пастаўлены на другім ходзе шахматнай партыі.
У больш шырокім сэнсе бязглузды мат — мат візырам або (што радзей) афіцэрам па неабароненай дыяганалі h4-e1 або h5-e8 на пачатковым этапе партыі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бязглузды мат атрымаў сваю назву з прычыны вельмі недарэчнай (то бок «бязглуздай») гульні белых. Нават сярод абсалютных пачаткоўцаў такі мат здараецца надзвычай рэдка.
1.f2-f3 e7-e6
2.g2-g4 Фd8-h4×
Існуе восем адменаў бязглуздага мату. Так, белыя могуць згуляць не f3, а f4. Або сьпярша пайсьці латнікам ня «f», а «g». Таксама й чорныя могуць пайсьці латнікам не на e6, а на e5.
Гуляючы за белых, бязглузды мат можна паставіць не раней за 3-і ход. Напрыклад: 1.d4 f5 2.e4 g5?? 3.Фh5×.
Аналягічныя ідэі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падобныя матавыя пазыцыі могуць сустрэцца і ў пазьнейшых пазыцыях. Напрыклад, добра вядомая пастка ў Галяндзкай абароне здарылася ў гульні Фрэнка Мэлвіла супраць Юджына Дэлмара ў 1896 року:[1]
- 1. d4 f5 2. Аg5 h6 3. Аh4 g5 4. Аg3 f4
- Чорныя апошнім ходам намерваюцца выйграть афіцэра, але…
- 5. е3
- з ідэяй 6. Вh5× , базавая ідэя бязглуздага мату.
- 5 …h5 6. Аd3?!
- лепей 6. Ае2, аднак такім ходам белыя ставяць пастку.
- 6 …Лh6
- абараняючыся ад 7. Аg6×, але…
- 7. В:h5+!
- Белыя ахвяруюць візыра, каб прыбраць чорную ладзьдзю ад кантролю поля g6.
- Л:h5 8. Аg6×.
Падобная ідэя сустракаецца ў абароне Оўэна: 1. e4 b6 2. d4 Аb7 3. Аd3 f5 4. ef А:g2 5. Вh5+ g6 6. fg Врf6?? 7. gh+ Врxh5 8. Аg6×.
У гамбіце Фрома: 1. f4 e5 2. fe d6 3. ed C:d6 4. Kf3 g5 5. h3?? (з мэтаю перашкодзіць 5…g4 лепей 5.d4 або 5.g3) Cg3×.
У турнірах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У базе зьвестак 365chess прысутнічаюць дзьве партыі ў афіцыйных турнірах, якія скончыліся бязглуздым матам[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Teed vs. Delmar
- ^ 365Chess.com — Biggest Chess Games Database Online (анг.) 365Chess.com Праверана 10 сакавіка 2016 г.