Бурос
Выгляд
Бурос | |
швэдз. Borås | |
Бронзавая скульптура «Walking to Borås» работы Джыма Дайна на вул. Алегатан (вышыня скульптуры — 9 м, вага — 3 т) | |
Першыя згадкі: | 1621 |
Горад з: | 1621 |
Краіна: | Швэцыя |
Плошча: | 31,4 км² |
Вышыня: | 143 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 71 700 чал. |
шчыльнасьць: | 2283,44 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | 033 |
Паштовы індэкс: | 50110–50899 |
Геаграфічныя каардынаты: | 57°43′1.574″ пн. ш. 12°56′44.614″ у. д. / 57.71710389° пн. ш. 12.94572611° у. д.Каардынаты: 57°43′1.574″ пн. ш. 12°56′44.614″ у. д. / 57.71710389° пн. ш. 12.94572611° у. д. |
Бурос | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.boras.com/sv/ |
Бурос (па-швэдзку: Borås) — горад на захадзе Швэцыі ў ляндскапе Вэстэр’ётлянд, у лэне Вэстра Ёталянд, цэнтар камуны Бурос. Значны цэнтар вытворчасьці тэктстылю. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 71 700 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бурос быў заснаваны ў 1621 годзе каралём Густавам II Адольфам. Горад 4 разы згараў ушчэнт: у 1681, 1727, 1822 і 1827 гадах. З другой паловы XIX стагодзьдзя ў горадзе заснавана некалькі тэкстыльных фабрык, што паспрыяла разьвіцьцю гораду й росту насельніцтва.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Каролічуркан (у гонар Карла XI; 1669) — найстарэйшы будынак Буросу
- Буроскі заапарк
- Музэй тэкстылю
- Музэй спорту