Барацьба на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
Выгляд
Спаборніцтвы па барацьбе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 5 па 11 жніўня ў часовым палацы Гран-Пале-Эфэмэр на Марсавым полі, які быў спраектаваны архітэктарам Жан-Мішэлем Вільмотам. На спаборніцтвах бралі ўдзел 288 барацьбітоў і барацьбітак у 18 вагавых катэгорыях. Мужчыны дужыліся адзін супраць аднаго як у вольнай, гэтак і ў грэка-рымскай барацьбе, у той час як жанчыны бралі ўдзел толькі ў турніры па вольнай барацьбе[1][2]. Барацьба ўсьцяж уключаная ў праграму ўсіх сучасных летніх Алімпійскіх гульняў, за выключэньнем летніх Алімпійскіх гульняў 1900 году, якія таксама ладзіліся ў Парыжы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вольная барацьба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дысцыпліна | Золата | Срэбра | Бронза |
Мужчыны | |||
---|---|---|---|
да 57 кг | Рэй Хігуці | Спэнсэр Лі | Аман Сэграват Гуламжон Абдулаеў |
да 65 кг | Катара Кіяока | Рагман Амузад | Сэбастыян Рывэра Іслам Дудаеў |
да 74 кг | Разамбэк Жамалаў | Даіці Такатані | Кайл Дэйк Чармэн Валіеў |
да 86 кг | Магамэд Рамазанаў | Гасан Яздані | Ааран Брукс Даўрэн Куругліеў |
да 97 кг | Ахмэд Тажудзінаў | Гіві Мачарашвілі | Магамэдхан Магамэдаў Амір Алі Азарпіра |
да 125 кг | Гено Пэтрыяшвілі | Амір Гасэйн Зарэ | Таха Акгюль Георгі Мэшвілдышвілі |
Жанчыны | |||
да 50 кг | Сара Гільдэбрант | Юснэйлюс Гусман | Юі Сусакі Фэн Цзыці |
да 53 кг | Акары Фудзінамі | Люсія Епэс | Чо Хё-Гён Пан Цянью |
да 57 кг | Цугумі Сакураі | Анастасія Нікіта | Гэлен Маруліс Хун Кэсінь |
да 62 кг | Сакура Матокі | Ірына Калядзенка | Айсулуў Тыныбекава Грэйс Булен |
да 68 кг | Аміт Элор | Мээрым Жуманазарава | Бусэ Тасун Нанока Адзакі |
да 76 кг | Юка Кагамі | Кенэдзі Блэйдс | Міляйміс Марын Тацяна Рэнтэрыя |
Грэка-рымская барацьба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дысцыпліна | Золата | Срэбра | Бронза |
Мужчыны | |||
---|---|---|---|
да 60 кг | Кеніціра Фуміта | Цао Ліго | Жаламан Шаршэнбэкаў Ры Сэ-Ун |
да 67 кг | Саіл Эсмаілі | Парвіз Насібаў | Гасрат Джафараў Люіс Орта |
да 77 кг | Нао Кусака | Дэмэў Жадраеў | Малхас Амаян Акжол Махмудаў |
да 87 кг | Сямён Новікаў | Алірэза Магмадзі | Жан Белянюк Турпал-Алі Бісултанаў |
да 97 кг | Магамад Гадзі Сараві | Артур Алексанян | Габрыель Расыльлё Узур Джузупбэкаў |
да 130 кг | Міхаін Лёпэс | Ясмані Акоста | Амін Мірзазадэ Мэн Лінчжэ |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nishimura, Chiaki (28.06.2022). «Paris 2024: Weight categories for the Olympic wrestling competition». International Olympic Committee.
- ^ «How to qualify for wrestling at Paris 2024. The Olympics qualification system explained». International Olympic Committee.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)