Базыліка Порцыя
Выгляд
Базыліка Порцыя (па-лацінску: Basilica Porcia) — першая базыліка ў Рыме, якая некалі знаходзілася на форуме.
Базыліку пабудаваў цэнзар Марк Порцыюс Катон Старэйшы на дзяржаўныя грошы ў 184 годзе да н. э. Будынак знаходзіўся на захад ад курыі на ўчастку, набытым Катонам і забудаваным крамамі й двума прыватнымі дамамі. Базыліка згарэла ў 52 годзе да н. э. разам з курыяй і была, магчыма, цалкам зьнішчана, бо пазьней пра яе нічога ня згадваецца[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Filippo Coarelli, Guida archeologica di Roma, Verona, Arnoldo Mondadori Editore, 1984.
Гэта — накід артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |