Перайсьці да зьместу

Аўтакратыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўтакра́тыя — сыстэма праўленьня, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная вярхоўная ўлада. Аўтакратыямі былі ўсе дынастычныя манархіі Старажытнага Ўсходу, тыранічныя праўленьні ў некаторых старажытных грэцкіх дзяржавах, Рымская й Бізантыйская імпэрыі, абсалютныя манархіі новага часу. Позьнія палітычныя традыцыі аўтакратычнай улады ідуць ад часоў Аляксандра Македонскага, эліністычнай ідэі «цара» і «царства». Элінізм скасаваў полісы (гарады-дзяржавы антычнага часу) і стварыў тэрытарыяльную манархію пад уладай аднаго цара. Як і ўсходнія дэспатыі, эліністычная аўтакратыя вызначалася неабмежаванай уладай, яе абагаўленьнем, праўленьнем з апорай на бюракратыю, армію, культ правіцеля. Аднак у адрозьненьне ад усходніх дэспатыяў, заснаваных выключна на волі дэспата, эліністычная, а за ёй рымская, бізантыйская і эўрапейскія аўтакратыі ў той ці іншай ступені прызнавалі традыцыйныя законныя нормы адносін у грамадзтве. Тэрмін нярэдка ўжываецца ў сучасным лексыконе для вызначэньня асобаў і груповак, якія імкнуцца да непадзельнага палітычнага панаваньня, прэтэндуюць на неабмежаваную ўладу.

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7