Асцярожна: дзеці!
«Асьцярожна, дзеці» | |
Тэматыка | часопіс (для дзяцей малодшага школьнага узросту) |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1/месяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск |
Выдавец | «Суродзічы» |
Дата заснаваньня | сьнежань 2019 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 24 с. (2019) |
ISSN | 2706-8358 |
«Асьцяро́жна: дзе́ці» — беларускі дзіцячы часопіс для малодшых школьнікаў. Выдаецца са сьнежня 2019 году[1].
Кожны нумар часопіса прысьвечаны пэўнай тэме. Тэмы першых нумароў былі самалёты, катастрофы, мабільнікі. Разынка кожнага нумара — вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Ёсьць рубрыка «Пахімічым», у якой дзецям прапануецца самастойна правесьці захапляльныя, але бясьпечныя хімічныя экспэрымэнты. У кожным нумар ёсьць і настольная гульня на галоўную тэму.
Галоўныя героі часопісу — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон). Яны разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
Апавяданьні для часопісу піша Аляксей Шэін, аўтар кнігі фэнтэзі для падлеткаў «Сем камянёў». Сцэнары для коміксаў ствараюць Аляксей Шэін і Андрэй Скурко. А малюе коміксы прафэсійны пажарнік Раман Тарасевіч.