Асацыяцыя тэнісістаў-прафэсіяналаў
Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (па-ангельску: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафэсійных гульцоў у тэніс. Спартоўкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёньня ATP зьяўляецца арганізатарам і саўладальнікам найболей значнага цыклю тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).
Турніры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорыяў:
- Кубак Мастэрз (праводзіцца сумесна з ITF).
- Сэрыя Мастэрз (з 2009 году — ATP 1000).
- International Series Gold Tournaments (з 2009 году — ATP 500).
- International Series Tournaments (з 2009 году — ATP 250).
- Challenger Tournaments.
Першыя чатыры катэгорыі турніраў зьяўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі туру, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх ня лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар туру. Турніры Вялікага шлема хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-туру і маюць максымальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не зьяўляюцца часткай туру. Турніры цыкляў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафэсійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай фэдэрацыяй тэнісу.
Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак сьвету (па-ангельску: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартоўцы якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.
Асацыяцыя таксама праводзіць цыкль спаборніцтваў для вэтэранаў — Тур чэмпіёнаў (па-ангельску: Tour of Champions); у турнірах гэтай сэрыі прымаюць удзел найболей услаўленыя гульцы мінулых гадоў.
Сэзон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы туру праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрз у лістападзе. Сьнежань лічыцца вакацыйным месяцам.
Рэйтынг ATP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ATP вядзе дзьве раўналежныя, якія абнаўляюцца штотыдзень сыстэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (па-ангельску: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (па-ангельску: ATP Ranking). Кожнаму спартоўцу залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў паказаных на турнірах цягам сэзону. Кубак Мастэрз улічваецца ў якасьці 19-га турніру васьмі спартоўцам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.
Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасьці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах сэрыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасьцю ад чыньнікаў (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).
Гонка ATP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартоўца ў бягучым сэзоне, і ўсе гульцы па-за залежнасьцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па канчатку сэзону лепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрз.
Чэмпіёны Гонкі ATP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Чэмпіён | Вынік |
---|---|---|
2000 | Густава Куэртэн | 839 |
2001 | Лейтан Г’юіт | 897 |
2002 | Лейтан Г’юіт (2) | 873 |
2003 | Эндзі Родык | 907 |
2004 | Роджэр Фэдэрэр | 1267 |
2005 | Роджэр Фэдэрэр (2) | 1345 |
2006 | Роджэр Фэдэрэр (3) | 1674 |
2007 | Роджэр Фэдэрэр (4) | 1436 |
Налічэньне ачкоў у Гонцы ATP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыя турніру | Прызавы Фонд | W | F | SF | QF | R16 | R32 | R64 | R128 | Дад. ачкі за кваліфікацыю |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Турніры Вялікага шлема | 200 | 140 | 90 | 50 | 30 | 15 | 7 | 1 | 3 | |
Сэрыя Мастэрз | 100 | 70 | 45 | 25 | 15 | 7 | 1(3) | (1) | 3 | |
International Series Gold | $1 000 000 | 60 | 42 | 27 | 15 | 5 | 3 | 1 | 2 | |
International Series Gold | $800 000 | 50 | 35 | 22 | 12 | 5 | 3 | 1 | 2 | |
International Series | $1 000 000 | 50 | 35 | 22 | 12 | 5 | 3 | 1 | 2 | |
International Series | $800 000 | 45 | 31 | 20 | 11 | 4 | 2 | 1 | 2 | |
International Series | $600 000 | 40 | 28 | 18 | 10 | 3 | 1 | 1 | ||
International Series | $400 000 | 35 | 24 | 15 | 8 | 3 | 1 | 1 | ||
Кубак Мастерс | 150 максымум |
20 за кожны выйграны матч адборачнага этапу, 40 за выйгрыш у паўфінале, 50 за перамогу ў фінале |
За кваліфікацыю налічаецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Сэрыі Мастэрс.
Табель аб рангах ATP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартоўца за апошнія 52 тыдні. Пазыцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорыяў і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі міру таксама прынята прысвойваць у адпаведнасьці з табелем аб рангах.
Першыя ракеткі сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя ракеткі сьвету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзеньня ў 1973 годзе:
# | Спартовец | Краіна | Дата | Колькасьць тыдняў |
---|---|---|---|---|
1 | Іліе Настасе | 23 жніўня 1973 | 40 | |
2 | Джон Ньюкамб | 3 чэрвеня 1974 | 8 | |
3 | Джымі Конарз | 29 ліпеня 1974 | 268 | |
4 | Б’ёрн Борг | 23 жніўня 1977 | 109 | |
5 | Джон Макінрой | 3 сакавіка 1980 | 170 | |
6 | Ян Лэндл | 28 лютага 1983 | 270 | |
7 | Матс Віляндэр | 12 верасьня 1988 | 20 | |
8 | Стэфан Эдбэрг | 13 жніўня 1990 | 72 | |
9 | Барыс Бэкер | 28 студзеня 1991 | 12 | |
10 | Джым Кур’е | 10 лютага 1992 | 58 | |
11 | Піт Сампрас | 12 красавіка 1993 | 286 | |
12 | Андрэ Агасі | 10 красавіка 1995 | 101 | |
13 | Томас Мустэр | 12 лютага 1996 | 6 | |
14 | Марсэлё Рыяс | 30 сакавіка 1998 | 6 | |
15 | Карлас Моя | 15 сакавіка 1999 | 2 | |
16 | Яўген Кафэльнікаў | 3 траўня 1999 | 6 | |
17 | Патрык Рафтэр | 26 ліпеня 1999 | 1 | |
18 | Марат Сафін | 20 лістапада 2000 | 9 | |
19 | Густава Куэртэн | 4 сьнежня 2000 | 43 | |
20 | Лейтан Г’юіт | 19 лістапада 2001 | 80 | |
21 | Хуан Карляс Фэрэра | 8 верасьня 2003 | 8 | |
22 | Эндзі Родык | 3 лістапада 2003 | 13 | |
23 | Роджэр Фэдэрэр | 2 лютага 2004 | 238 | |
24 | Рафаэль Надаль | 18 жніўня 2008 | 1 |
Налічэньне ачкоў у Табелі аб рангах ATP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыя турніру | Прызавы фонд | W | F | SF | QF | R16 | R32 | R64 | R128 | Дад. ачкі за кваліфікацыю | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Турніры Вялікага шлема | 1000 | 700 | 450 | 250 | 150 | 75 | 35 | 5 | 15 | ||
Сэрыя Мастэрз | 500 | 350 | 225 | 125 | 75 | 35 | 5(15) | (5) | 15* | ||
International Series Gold | $1 000 000 | 300 | 210 | 135 | 75 | 25 | 15 | 5 | 10* | ||
International Series Gold | $800 000 | 250 | 175 | 110 | 60 | 25 | 15 | 5 | 10* | ||
International Series | $1 000 000 | 250 | 175 | 110 | 60 | 25 | 15 | 5 | 10* | ||
International Series | $800 000 | 225 | 155 | 100 | 55 | 20 | 10 | 5 | 10* | ||
International Series | $600 000 | 200 | 140 | 90 | 50 | 15 | 5 | 5 | |||
International Series | $400 000 | 175 | 120 | 75 | 40 | 15 | 5 | 5 | |||
Challenger | $150 000+З | 100 | 70 | 45 | 23 | 10 | 2 | 3 | |||
Challenger | $150 000 | 90 | 63 | 40 | 21 | 9 | 1 | 3 | |||
Challenger | $125 000 | 80 | 56 | 36 | 19 | 8 | 1 | 3 | |||
Challenger | $100 000 | 70 | 49 | 31 | 16 | 7 | 1 | 3 | |||
Challenger | $75 000 | 60 | 42 | 27 | 14 | 6 | 1 | 3 | |||
Challenger | $37 500+З | 55 | 38 | 24 | 13 | 5 | 1 | 2 | |||
Challenger | $50 000 | 50 | 35 | 22 | 12 | 5 | 1 | 2 | |||
Futures | $15 000+З | 24 | 16 | 8 | 4 | 1 | |||||
Futures | $15 000 | 18 | 12 | 6 | 3 | 1 | |||||
Futures | $10 000 | 12 | 8 | 4 | 2 | 1 | |||||
Кубак Мастэрз | 750 максымум |
100 за кожны выйграны матч адборачнага этапу, 200 за выйгрыш у паўфінале, 250 за перамогу ў фінале |
+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду
За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.
Кіроўныя органы і арганізацыйная структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі зьяўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасьць дырэктараў шэсьць, тры зь іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.
Апэратыўнае кіраваньне ажыцьцяўляе Прэзыдэнт ATP, з студзеня 2006 году гэты пост займае Эцьен дэ Вілер (па-ангельску: Etienne de Villers).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)