Асабовае імя
Асабовае імя[1] — сацыялінгвістычная адзінка, кляса ўласных імёнаў, адзін з галоўных пэрсанальных моўных ідэнтыфікатараў чалавека; гэта імя, дадзенае чалавеку пры нараджэньні альбо хрышчэньні.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У большасьці заходніх краінаў імя ідзе ўперадзе прозьвішча. Тым ня менш, у многіх краінах Усходу, такіх як Японія й Кітай, яно ідзе пасьля прозьвішча, а часам і ў Эўропе, напрыклад, ва ўсходне-славянскіх мовах, у тым ліку й на Беларусі.
Ад асабістага імя бацькі ўтвараецца імя па бацьку.
Пры афіцыйным афармленьні да асабістага імя дадаецца імя па бацьку ці іншае сярэдняе імя (калі ёсьць) і прозьвішча.
Звычайна мужчынскія й жаночыя імёны адрозьніваюцца, але многія зь іх маюць 2 формы, напрыклад, Аляксандр/Аляксандра, Юлій/Юлія.
Некаторые бацькі вельмі стараюцца прыдумаць як мага арыгінальнейшае імя для свайго немаўляці, напрыклад, адна швэдзкая пара хацела назваць сваю дачку Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116.
Паходжаньне імёнаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомы імёны, якія паходзяць з самых розных моў:
- Грэцкія імёны: Агнес, Алесандра, Галіна, Джэйсан, Маргарыта, Мікалай, Сьцівен, Анжэла, Барбара, Джордж, Дораці, Дорыс, Дэбара, Меліса, Ніколь, Крыстафер, Хелен, Эндру
- Яўрэйскія імёны: Джоан, Джэйкаб, Джэсіка, Міхаіл, Марыя, Ханна, Ёсіф, Джошуа, Давід, Дэніел, Захары, Кайла, Мацьвей, Рут, Сара, Сьюзен
- Маскальскія імёны: Сьвятлана
- Валійскія імёны: Джэніфер, Морган
- Ірляндзкія імёны: Браян
- Эгіпецкія імёны: Кацярына
- Лацінскія імёны: Аманда, Вірджынія, Марк, Осьцін, Патрысія, Флорэнс, Эмілі, Аліна
- Францускія імёны: Брытані, Эймі
- Ангельскія імёны: Брэндан, Кімберлі, Мэдзісан, Мілдрэд, Тайлер, Тэйлар, Хэйлі, Хізэр, Шырлі, Эдвард, Эшлі
- Нямецкія імёны: Джэфры, Роберт, Рычард, Уільям, Уолтэр, Фрэнсес, Фрэнк, Рагнгільда
- Шатляндзкія імёны: Дональд
- Італьянскія імёны: Дона
- Гішпанскія імёны: Лінда
- Скандынаўскія імёны: Рональд
- Амэрыканскія імёны: Саманта
- Арамейскія імёны: Томас
і іншыя
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крынніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лемцюгова В. Уласнае імя // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 574—575.