Арктычны мост
Арктычны мост — сэзонны марскі шлях, які злучае Расею з Канадай. Праходзіць з расейскага порту Мурманск да канадзкага порту Чэрчыл, які зьяўляецца асноўным марскім портам на паўночным узьбярэжжы Канады, мае чыгуначную і авіяцыйную сувязь з астатняй часткай Канады. Порт Мурманску зьвязаны чыгункай з Санкт-Пецярбургам і астатняй часткай Эўропы. Мурманск таксама зьвязаны з астатняй часткай Расеі фэдэральнай аўтамабільнай дарогай «Кола».
Расея праяўляе вельмі пільную цікавасьць да разьвіцьця Арктычнага мосту. У выпадку разьвіцьця, разам з Паўночным марскім шляхам, гэты маршрут мог бы служыць галоўным гандлёвым маршрутам паміж Эўропай і Амэрыкай.
Панятак «Арктычны мост», з цэнтрам у порце Чэрчыл, было прапанавана канадцамі ў пачатку 1990-х. У 1997 годзе порт Чэрчыл быў прададзены дэнвэрскай кампаніі «OmniTRAX», буйному апэратару чыгунак. У 2004 годзе «OmniTRAX» уступіла ў перамовы з Мурманскай транспартнай кампаніяй, з мэтай прасоўваньня канцэпцыі Арктычнага мосту. У той час як Канадзкая збожжавая камісія была ў стане захаваць Чэрчыл жыцьцяздольным портам, экспартуючы амаль 400 тысячаў тонаў пшаніцы кожны год.
17 кастрычніка 2007 году першая партыя грузаў з Мурманску дасягнула порту Чэрчыл[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Russian ship crosses 'Arctic bridge' to Manitoba». The Globe and Mail.