Арафурскае мора
Выгляд
Арафу́рскае мора (па-ангельску: Arafura Sea) — мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна (па іншых зьвестках адносіцца да Ціхага акіяна) паміж Аўстраліяй і выспамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінэя. З усходу, праз пратоку Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Сэрам, з поўдня з затокай Карпэнтарыя.
- паверхня 1290 тыс. км²
- сярэдняя глыбіня 50—80 м
- максымальная глыбіня 3680 м
- тэмпэратура вады ад 25 °C да 28 °C
- салёнасьць 35—35‰
- прылівы да 7,6м (Новая Гвінэя)
Большая частка дна мора — гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сэйсьмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора зьяўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны.
Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).