Анэксія
Выгляд
Анэ́ксія (ад лац. annexio — далучэньне) — захоп адной дзяржавай часткі або ўсёй тэрыторыі іншай дзяржавы, а таксама гвалтоўнае ўтрыманьне народнасьці ў межах чужой дзяржавы[1]. Згодна зь міжнародным правам анэксія — адзін зь відаў агрэсіі, які цягне міжнародна-праўную адказнасьць.
Анэксію варта адрозьніваць ад акупацыі, якая ня цягне за сабой зьмены юрыдычнай прыналежнасьці тэрыторыі. Напрыклад, Аўстра-Вугоршчына анэксавала Босьнію і Герцагавіну толькі ў 1908 годзе, а ў 1878—1908 гадох апошняя знаходзілася пад яе акупацыяй, бо фармальна лічылася тэрыторыяй Асманскай імпэрыі.
Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дэкляруе права нацыяў на самавызначэньне і абавязвае сябраў ААН устрымлівацца ад анэксіі[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6