Антанін Баяя
Выгляд
Антанін Баяя (па-чэску: Antonín Bajaja) (нарадзіўся 30 траўня 1942) — чэскі літаратар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Зьліне (Чэхія) ў сям'і ўрача. Па сканчэньні Вышэйшай школы лясьніцтва і сельскай гаспадаркі ў Брне доўгі час працаваў па спэцыяльнасьці: у 1965-1973 гадах заатэхнікам, пазьней загадчыкам сельскагаспадарчай лябараторыі.
З 1990 году перайшоў на журналісцкую працу. У 1991 годзе працаваў у рэдакцыі Чэхаславацкага радыё, ад 1992 году ў газэце "Prostor", пазьней сумяшчаў працу ў часопісе "Týden" з працай рэдактара "Свабоднай Эўропы".
З 1996 працуе выкладчыкам творчага пісьма ва ўнівэрсытэтах Аламоўцу і Зьліну.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- "Mluviti stříbro", 1982 ("Мовіць срэбра")
- "Duely", 1988 ("Дуэлі")
- "Pastorální: Texty na betlémskou notu", 1994
- "Na šéne blaue Dřevnici", 1996
- "Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech", 2003 ("Зваўчэньне. Раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі": па-беларуску ў 2006 годзе ў выдавецтве "Логвінаў", пераклад Марыі Мартысевіч),
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2004 - Magnesia Litera за раман «Зваўчэньне» .
- 2010 - чэская дзяржаўная прэмія за літаратуру за раман “На прыгожай блакітнай Држэўніцы” (“Na krásné modré dřevnici”)