Анатоль Комар
Выгляд
Анатоль Комар | |
Дата нараджэньня | 1902 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | XX стагодзьдзе |
Месца сьмерці | |
Занятак | навуковец, палітык |
Месца працы | |
Сябра ў | Камітэт вызваленьня народаў Расеі |
Анатоль Комар, Анатоль Ромар (1902, Менск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзяяч беларускай эміграцыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да вайны працаваў дацэнтам Менскага політэхнічнага ўнівэрсытэту. Пасьля захопу Менску немцамі, зь ліпеня 1941 году працаваў у гарадзкой адміністрацыі. Пасьля забойства Вацлава Іваноўскага, са сьнежня 1943 году — бурмістар Менску[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыцьцё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].
Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (1944).
Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Нямеччыну[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, чалец Камітэту вызваленьня народаў Расеі.
На эміграцыі зьмяніў прозьвішча на Ромар[3].
Памёр і пахаваны ў францускай частцы Kанады[3].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лявон Юрэвіч. Мэмуары на эміграцыі: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат». Праверана 10 траўня 2010 г.
- ^ Зянон Пазьняк. Менск. Нямецкая акупацыя // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 70. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-Х
- ^ а б в Зянон Пазьняк. Дарога ў чужыну // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 108. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-Х
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі / Укладаньне Натальлі Дашкевіч. — Менск: «Навука і тэхніка», 1993. — ISBN 5-343-01458-5
- Зянон Пазьняк Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: «АРО», 2003. — 144 с. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-Х