Перайсьці да зьместу

Алімпійскія багі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алімпійскія багі

Алімпійскія багі (алімпійцы) у старажытнагрэцкай міталёгіі — багі трэцяга пакаленьня (пасьля спрадвечных багоў і тытанаў — багоў першага і другога пакаленьняў), найвышэйшыя істоты, якія насяляюць гару Алімп.

Традыцыйна ў лік алімпійскіх уваходзіла дванаццаць багоў. Сьпісы алімпійцаў не заўжды супадаюць.

Грэцкае імя Рымскае імя Статуя Прызначэньне Пакаленьне
Зэўс Юпітэр Галоўны з багоў-алімпійцаў; уладар неба і грому. Малодшы сын тытанаў Кронаса і Рэі. Сымбалі — маланка і арол. Першае
Гэра Юна Каралева багоў, багіня шлюбу і мацярынства. Сымбалі — паўлін і карова. Дачка Кронаса і Рэі. Жонка і сястра Зэўса. Першае
Пасэйдон Нэптун Бог мораў; бог мораў, землятрусаў і коней. Сымбалі — гіпакампус і трызубец. Сын Кронаса і Рэі. Брат Зэўса і Аіда. Першае
Дэмэтра Цэрэра Багіня ўрадлівасьці, земляробства, прыроды і пораў году. Дачка Кронаса і Рэі. Сястра Зэўса. Першае
Аід Плютон Бог падземнага царства мёртвых. Сымбалі — шлем цёмры, чэрап. Сын Кронаса і Рэі. Брат Зэўса і Пасэйдона. Першае
Гестыя Вэста Багіня дому і хатняга агменю. Дачка Кронаса і Рэі, сястра Зэўса. Першае
Афрадыта Вэнэра Багіня каханьня і прыгажосьці. Дачка Зэўса і Дыёны, у іншых традыцыях Урана. Сярод сымбаляў — голуб. Другое (або перадпершае — пакаленьне тытанаў)
Апалён Апалён Бог сьвятла, бог-лекар, бог музыкі, паэзіі, навук і мастацтваў. Яго сястра-блізьнюк Артэміда. Сын Зэўса і Леты. Другое
Арэс Марс Бог вайны. Сымбалі — дзік і дзіда. Сын Зэўса і Геры. Другое
Артэміда Дыяна Цнатлівая багіня паляваньня і Месяца. Сярод сымбаляў — алень і лук. Сястра-блізьнюк Апалёна, дачка Зэўса і Леты. Другое
Атэна Мінэрва Цнатлівая багіня мудрасьці, рамёстваў і вайсковай стратэгіі. Сярод сымбаляў — аліўкавае дрэва і сава. Дачка Зэўса і, у некаторых традыцыях, Мэтыды. Другое
Дыёніс Бахус Бог віна, весялосьці і радасьці. Сярод сымбаляў — вінаградная лаза. Сын Зэўса і сьмяротнай Сэмэлы. Другое
Гэфэст Вулькан Каваль багоў; бог агню і кавальства. Сын Зэўса і Геры, або ў іншыя традыцыях, выключна Геры. Другое
Гэрмэс Мэркурый Вястун багоў; бог гандлю і злодзееў. Сярод сымбаляў кадуцэй. Сын Зэўса і німфы Маі. Другое

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алімпійскія багісховішча мультымэдыйных матэрыялаў