Перайсьці да зьместу

Аляксандар Міхайлавіч Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Аляксандар Міхайлавіч Баркоўскі
Дата нараджэньня 3 сьнежня 1954(1954-12-03)[1] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, гулец у інтэлектуальныя гульні
Узнагароды
заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі

Алякса́ндар Міха́йлавіч Барко́ўскі (нар. 3 сьнежня 1954, Іркуцк, РСФСР, СССР) — актор.

У 1976 г. скончыў Тэатральную вучэльню імя Шчэпкіна (Масква). Ягонымі аднакурсьнікамі былі цяпер вядомыя расейскія акторы Натальля Харахорына ды Віктар Бунакоў. З 1976 г. актор Горкаўскага ТЮГа імя Н. К. Крупскай, з 1990 г. Ніжагародзкага дзяржаўнага ТЮГа ў РФ. Згуляў эпізадычную ролю ў фільме Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам 2: Прадстаяньне» (2010).

Ляўрэат фэстывалю тэатральных капусьнікаў «Вясёлая каза», прэміі «Посьпехі сэзону» за ролю Джоньніпацінмайка ў спэктаклі «Калека з выспы Інішман», адкрытага фэстывалю-конкурсу імя Я. Еўсьцігнеева — лепшая мужчынская роля за ролю Караля ў спэктаклі «Брэмэнскія музыкі».

  1. ^ svoya-igra.org (рас.) — 2012.