Ізраіль Брыльён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ізраіль Нісанавіч Брыльён (1888, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя. — ліпень 1918, станцыя Пагранічная, Кітайска-Ўсходняя Чыгунка /цяпер места Суйфэньхэ, Кітай/) — рэвалюцыянэр.

Сябра баявой арганізацыі ПС-Р. 17 жніўня 1905 г. няўдала кінуў бомбу ў магілёўскага губэрнатара М. Клінгенберга. Судзіўся 7 сакавіка 1906 г., разам з Л. Язерскай ды Л. Гіцэлевым, Кіеўскай судовай палатай і атрымаў 8 г катаргі. Зьняволеньне адбываў ў Бутырках, Аляксандраўскім цэнтрале, на Амурскай колавай дарозе, на Нерчынскай катарзе: ў Зерэнтуе, Кадае і Кітамаре. У 1912 г. быў пакараны розгамі за непадпарадкаваньне турэмнаму рэжыму. У 1913 быў паселены ў Забайкальскай вобласьці, адкуль уцёк у Амэрыку. Там з дапамогай Льва Дэйча апублікаваў у Нью-Ёркскім часопісе на рускай мове «Свободное слово» успамін аб замаху на Клінгенберга пад назвай «Избавительница». Пасьля пачаў супрацоўнічаць з іншымі пэрыядычнымі выданьнямі, якія выходзілі у Нью-Ёрку на рускай і габрэйскай мовах. Пасьля вяртаньня далучыўся да левых эсэраў, улетку 1917 г. працаваў у шэрагах ПС-Р, а пасьля кастрычніцкага перавароту займаў пост губэрнскага камісара ў Магілёве. Быў замешаны ў грашовай афёры. Пакараны сьмерцю на станцыі Пагранічная ў ліпені 1818 г. па прысудзе атамана Калмыкова.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брильон И. На каторге. Воспоминания революционера. М.-Л. 1927