Перайсьці да зьместу

Іван Офэнбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іван Офэнбэрґ»)
Іван Офэнбэрг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 траўня 1792(1792-05-13)
Памёр: 18 лютага (2 сакавіка) 1870 (77 гадоў)
Сужэнец: Q115997315?
Дзеці: Q115996954?
Бацька: Peter Georg Sigismund von Offenberg[d]
Маці: Julianne Offenberg[d]
Узнагароды:
ордэн сьвятога Георгія IV ступені ордэн сьвятога Аляксандра Неўскага

Іван Пятровіч Офэнбэрґ (1791 — 18 лютага 1870) — расейскі вайсковы й дзяржаўны дзеяч, генэрал ад кавалерыі, чалец Вайсковае Рады, інспэктар кавалерыі. З баронскага роду Офэнбэрґаў.

Вайсковую службу пачаў у 1807 юнкерам у пскоўскім драгунскім палку й праз тры гады прызначаны прапаршчыкам, пасьля чаго быў пераведзены ў Сыбірскі грэнадэрскі полк, у якім і прыняў удзел у вайне 1812. За адвагу й распарадчасьць, выказаныя ў бітвах 5 і 6 жніўня пад Смаленскам, быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 4-й ступені. 26 жніўня пад Барадзіном — ордэнам сьв. Уладзімера 4-й ступені з бантам, за справы пад Мажайскам і Таруцінам — прызначаны штаб-ротмістрам, за Вязьму — ротмістрам. Удзельнік паходу расейскіх войскаў за мяжу, за бітву пад Ляйпцыгам у 1813 быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 2-й ступені, а ў наступным годзе атрымаў залатую шаблю, з надпісам "за адвагу".

Па вяртаньні расейскіх войскаў з-за мяжы пераведзены 1 сакавіка 1815 у ляйб-гвардыі Конна-егерскі полк, а праз год быў прызначаны ад’ютантам да генэрала-маёра Бэнкендорфа й пераведзены ў лейб-гвардыі Гусарскі полк. Прызначаны 24 красавіка 1819 палкоўнікам, ад 29 студзеня 1823 камандзір Ямбурскага ўланскага яго каралеўскай высокасьці прынца Фрыдрыха Вюртэмбэрскага палку. Ад 25 сакавіка 1828 генэрал-маёр, пераведзены ў 1-ю ўланскую дывізію. Прызначаны 2 жніўня 1830 камандзірам 2-й брыгады гэтай жа дывізіі, у 1831 прыняў зь ёй удзел у задушэньні паўстання 1830-1831 і за адрозьненьне пры штурме Варшавы быў узнагароджаны залатой шабляй з алмазнымі ўпрыгожваньнямі і з надпісам «за адвагу».

Прызначаны 20 сакавіка 1832 камандзірам лейб-гвардыі Конна-егерскага палка, неўзабаве прызначаны камандзірам 1-й брыгады 2-й лёгкай кавалерыйскай дывізіі, з пакіданьнем камандзірам палка. 18 красавіка 1837 узвышаны ў генэрал-маёры, быў зацьверджаны начальнікам дывізіі, якой камандаваў больш за 15 гадоў. Прыняўшы ўдзел у Вугорскім паходзе 1849, асабліва адрозьніўся ў бітвах 3 ліпеня пры в. Дука і 5 ліпеня пад Вайценам ля в. Рэтшагу, за што і быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.

Неўзабаве пасьля вяртаньня з Вугорскага паходу прызначаны камандуючым 2-м рэзэрвовым кавалерыйскім корпусам, а 6 сьнежня 1851 — генэралам ад кавалерыі і зацьверджаны корпусным камандзірам, а 31 сьнежня быў прызначаны сябрам Вайсковай Рады. Прызначаны 8 лістапада 1856 камандзірам асобнага рэзэрвовага кавалерыйскага корпусу, камандаваў ім да самога яго скасаваньня, прычым 26 верасьня 1859 быў узнагароджаны ордэнам сьв. Уладзімера 1-й ступені зь мячамі. 17 жніўня 1861 прызначаны шэфам Літоўскага Ўланскага эрцгерцага аўстрыйскага Альбэрта палка, а 13 лістапада — другім шэфам Марыюпальскага гусарскага яго высокасьці прынца Фрыдрыха Гесэн-Касэльскага палку. Па скасаваньні зводнага кавалерыйскага корпусу, прызначаны 12 сьнежня 1862 інспэктарам кавалерыі з пакіданьнем чальцом Вайсковае Рады.

Апошнія гады свайго жыцьця знаходзіўся пры асобе імпэратара.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]