Zuzana (зброя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
155-мм самаходная гаўбіца „Зузана“

Гаўбіца „Зузана“ на Славацкім міжнародным авіяфэсьце (авіябаза Сьляч, 2017)
Краіна паходжаньня Славаччына
Характарыстыкі
Вага 28,8 т
Даўжыня 12,97 м
Шырыня 3,015 м
Вышыня 3,3 3
Экіпаж 4

Калібр 155 мм

Дадатковае ўзбраеньне 1 кулямёт NSV калібру 12,7 мм
Рухавік 12-цыліндравы рухавік Tatra 3-930.52
265 кВт (345 к. с.) пры 2200 аб/хв
Магутнасьць/вага 11,98
Практычная далёкасьць 750 км
Хуткасьць 80 км/г

155-мм самаходная гаўбіца 2000 „Зузана“ — самаходная гаўбіца калібру 155 мм славацкай вытворчасьці.

Распрацоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Зузана» створаная на аснове старэйшых 152-мм самаходных гаўбіц «Dana» і ейнай мадэрнізаванай вэрсіі «Ондава». Патрэба пераходу на 155-мм калібар паўстала пасьля развалу Варшаўскай дамовы, каб мець магчымасьць карыстаньня стандартнай амуніцыяй краінаў НАТО. Першы этап распрацоўкі «Зузаны» пачалася ў 1992 року і скончыўся ў 1995. За гэты час была створаная 155-мм гармата, усталяваная на браняваную вежу. У якасьці шасі была ўзятая Tatra 815. У 1998 року стартавала сэрыйная вытворчасьць.

У сьнежні 2009 року прайшла выпрабаваньні новая вэрсія самаходнага комплексу пад назовам 155-мм самаходная гаўбіца Зузана 2(d), якая адрозьніваецца аднамеснай канструкцыяй шасі і даўжэйшым ствалом.

Неабходнасьць мадэрнізацыі, найперш павелічэньня дальнасьці стральбы і мабільнасьці, прывялі да стварэньня новага прататыпу пад назовам «Эва(d)», якая выкарыстоўвае гаўбіцу сыстэмы «Зузана-2», усталяваную на плятформе Tatra 815-6×6.

Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самаходная гаўбіца «Зузана» пастаўленая на 8-колавым шасі Tatra 815 з поўным 8-колавым прывадам. Рухавік вытворчасьці Tatra разьмешчаны ў кармавой частцы корпусу. Машына здольная разварочвацца на 360° ў радыюсе 14 м. Кіроўца мае сыстэму падпампоўкі шынаў. Падчас стральбы кузаў машыны стабілізуецца гідраўлічнымі апорамі, разьмешчанымі між другой і трэцяй восямі. Лёгкабраняваныя двухмесная кабіна мэханіка-кіроўцы і зварная вежа ўстойлівыя да паразы аскепкамі і вінтовачнымі патронамі да калібру 7,62 мм.

Асноўная гармата калібку 155 мм мае ў даўжыню 45 калібраў (~7000 мм), вэртыкальную наводку ад −3,5° да +70°, гарызантальную — ад −60° да +60°. Максымальная дальнасьць стральбы — больш за 39 км. Хуткастрэльнасьць з аўтаматам — 6 стрэлаў за першую хвіліну, пасьля — 5 стрэлаў/хвіліна. Хуткастрэльнасьць з ручным зараджаньнем — 2 стрэлы/хвіліна. У рэжыме аўтазарадкі гаўбіца можа страляць залпам. Бартавая сыстэма кіраваньня вагнём працуе пад апэрацыйнай сыстэмай Microsoft Windows, мае навігацыйную і пазыцыйную сыстэмы, якія забясьпечваюць дакладную ацэнку пазыцыі і навядзеньне па каардынатах.

Карыстальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На ўзбраеньні славацкага войска знаходзіцца 16 адзінак самаходных гаўбіц «Зузана». Яшчэ 12 выкарыстоўвае Грэцыя на Кіпры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]