Перайсьці да зьместу

You Are Empty

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«You Are Empty» — шутэр ад першай асобы, распрацаваны кіеўскімі кампаніямі Mandel ArtPlains і Digital Spray Studios. Гэтая гульня — дэбютны праект кампаніяў.

Падзеі гульні разгортваюцца ў пачатку 1950-х гадоў у Савецкім Саюзе, у апошнія гады праўленьня Сталіна ў выдуманым безназоўным горадзе. Галоўны герой — верагодна, вайсковец або прадстаўнік НКВД або МДБ. У пачатку гульні ен прыходзіць на службу на адзін з заводаў гораду. За яго сьпіной у гэты час адбываецца важнае дзеяньне, якое гульцу пакуль не важная — Галоўны Вучоны перадае таямнічую чырвоную тэчку нейкаму савецкаму чыноўніку.

Вяртаючыся дадому, галоўны герой трапляе пад грузавік і аказваецца «у коме». Калі, пасьля доўгага часу, ен прачынаецца ў бальніцы, то бачыць, што з горадам нешта не так — жыхары ператварыліся ў зомбі-мутантаў, якія хочуць яго забіць (таксама, мутанты ваююць і паміж сабой).

На працягу ўсей гульні галоўны герой блукае пустэльнымі вуліцамі гораду і, акрамя жаданьня выжыць, ен хоча высьветліць, што адбылося. Зьбіраючы перадсьмяротныя запісы жыхароў гораду, слухаючы апавяданьні тых, хто выжыў, праглядаючы відэастужкі, пры гэтым адстрэльваючыся ад монстраў, галоўны герой паступова выбудоўвае карціну мінулага.

Аказалася, што СССР быў не такім адсталым у навуцы, як здавалася. Савецкае дзяржаўнае кіраўніцтва вырашыла пабудаваць «ідэальны камунізм» з дапамогай адмысловага вірусу, распрацаванага на ягоную замову Галоўным навукоўцам. Гэты вірус (так плянавалася) павінен быў бы зрабіць чалавека значна разумнейшым (каб ён мог за лічаныя сэкунды разьвязваць вельмі складаныя матэматычныя задачы) і працаздольным. Правядзеньне экспэрымэнту на людзях вырашылі правесьці ў рамках цэлага гораду, менавіта таго, дзе жыў галоўны герой. У пачатку гульні Галоўным Вучоным перадавалася чырвоная папка, дзе, падобна, былі інструкцыі і пляны на правядзеньне распрацаванага ім экспэрымэнту. Каб выканаць гэты экспэрымэнт, у цэнтры гораду быў пабудаваны велізарны помнік у выглядзе калёны з савецкай зоркай наверсе («Савецкая Зорка»). Ніхто з цывільных жыхароў гораду ня ведаў, што менавіта гэты помнік зьяўляецца спэцыяльнай антэнай, якая стане крыніцай імпульсу, які накрые ўвесь горад і распаўсюдзіць вірус. Экспэрымэнт правялі, але вірус падзейнічаў не так, як хацела савецкае кіраўніцтва. Большасьць людзей у горадзе загінулі, астатнія — ператварыліся ў зомбі. Вірус не паўплываў на галоўнага героя, таму што той на момант экспэрымэнту быў у коме". Гэтак жа вірусам не закранула некаторых жыхароў гораду. Аказалася, што Галоўны Вучоны наўмысна правеў экспэрымэнт па-свойму. Галоўны Герой пасьля пазнае, што Вучоны быў ня простым чалавекам. Яшчэ ў дзяцінстве ен выяўляў ўласьцівасьці тэлепатыі і мог загіпнатызаваць і падпарадкаваць сабе іншых людзей або жывел. Экспэрымэнт (так званая «Вялікая Трансфармацыя») павінен быў бы павялічыць гіпнатызуючыя сілы Вучонага ў сотні разоў і, такім чынам, ен змог бы атрымаць кантроль над «новым грамадствам».

У канцы гульні галоўны герой дабіраецца да «Савецкай Зоркі», дзе знаходзіць Галоўнага Вучонага, які ўжо ператварыўся ў кібарга, далучанага да мэханізмаў, якімі ен з дапамогай тэлепатыі кіруе людзьмі-мутантамі. Вучоны прапануе галоўнаму герою выбар: выкарыстоўваць энэргію «антэны», стаць на месца вучонага і кіраваць новай расы «звышчалавекаў» або вярнуцца на машыне часу, якая разьмешчана перад ім, у мінулае і не дапусьціць правядзеньня экспэрымэнту. Герой выбірае апошняе. Вярнуўшыся ў той жа дзень, што ў пачатку гульні, ен забівае Вучонага і экспэрымэнт не адбываецца. На яго тут жа накідваюцца іншыя салдаты і, мабыць, забіваюць Галоўнага Героя да сьмерці…

У фінале ідуць дакумэнтальныя фільмы і кадры, дзе паказваецца кароткая гісторыя сьвету — зь сярэдзіны 50-х гадоў да падзей 11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку.

Уся гульня адбываецца ў межах аднаго гораду і некаторых яго ваколіц. Горад цалкам выглядае ў савецкім стылі — ад выгляду дамоў у прасавецкай агітацыі ў выглядзе сьцягоў, плякатаў і помнікаў савецкім дзеячам — Леніну і Сталіну. Як ні дзіўна, горад стваралася распрацоўшчыкамі па вонкавым выглядзе Кіева і Масквы. Шэраг будынкаў (элеватар на Падоле, помнік «Ўзьяднаньня»…) і вуліцаў (Андрэеўскі узьвіз, пасаж каля Крэшчаціку) сьпісаныя з Кіева. Сярод славутасьцяў Масквы ў гульні прысутнічаюць Чырвоная плошча, Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт ім. Ламаносава і такое іншае.

У пляне гульнявога працэсу гульня, па сутнасьці, уяўляе сабой клясычны калідорны шутэр ад першай асобы ў стылі такіх гульняў, як Doom, Wolfenstein і іншых. Праходжаньне лінейнае з магчымасьцю знаходжаньня сакрэтных схованак.

Усяго ў гульні есьць 7 ролікаў, зробленых у стылі нуар і андэрграўнд, што робіць іх унікальнымі, паколькі падобнага ў гульнеіндустрыі яшчэ не ўжывалі. Для іх стварэньня выкарыстоўваліся дакумэнтальныя фільмы часоў Савецкага Саюза, а таксама некаторыя сучасныя дакумэнтальныя кадры. Большасьць ролікаў зьяўляецца нейкай гісторыяй жыцьця Галоўнага Вучонага: яго дзіцячыя, школьныя, інстытуцкія, сталыя гады.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ва Ўкраіне і Расеі гульня выйшла 27 кастрычніка 2006 году (выдавец — кампанія 1С Мультымэдыя). У Польшчы — 13 красавіка 2007 году. У ЗША — у кастрычніку 2007 году (выдавец — кампанія Atari).
  • Упершыню гульня была анансаваная ў 2003 годзе на выставе КРЫ. Тады ж на выставе быў прадстаўлены яшчэ адзін украінскі праект — «Вівісэктар: Зьвер ўнутры»
  • Персаніфікацыя галоўнага героя (імя, дакладны род заняткаў і іншае) адсутнічае. Твар яго таксама ні разу ў гульні не відаць, хоць ва ўступным фільме, калі галоўнага героя зьбівае грузавік, літаральна паўсэкунды часткова відаць яго твар.
  • Зьнешні выгляд Гораду мадэлявацца з рэальных будынкаў і вуліцаў Кіева і Масквы.
  • Сам Ёсіф Сталін зьяўляецца адным з другарадных пэрсанажаў гульні — Галоўны Вучоны, падчас прыезду дыктатара ў Горад, бярэ яго пад гіпнатычны кантроль для рэалізацыі ўласных плянаў.
  • Саўндтрэк да гульні ствараў украінскі кампазытар Дзьмітры Дзячэнка, вядомы таксама стварэньнем саўндтрэкаў да гульняў «Заваяваньне Амэрыкі», «Xenus» і іншых. Дыск з запісаным саўндтрэкам выйшаў толькі ў польскіх выданьнях.

Рэакцыя на гульню

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з заходніх дадзеных, рэакцыя на гульню была ў асноўным нэґатыўнай. Выданьне «Gamespot» і «IGN» вылучылі вэрдыкт «Гэта адзіная спроба стварыць Савецкую Расею 1950-х, якая выйшла горш за рэальнасьць». Аднак на тэрыторыі СНД гульня атрымала нямала станоўчых водгукаў, напрыклад, ад выданьняў «OGL.RU», «Найлепшыя кампутарныя гульні» і іншых. У Амэрыцы высока ацаніла гульню выданьне Gaming Nexus.

Найбольшых хвал гульня атрымала дзякуючы вонкава прыстойнага графіцы, найвышэйшай атмасфэры, арыгінальнага сюжэту і музычнага выкананьня. Нэгатыўнай крытыкі падвергнуліся занадта клясычны геймплэй і вялікую колькасьць памылак, якімі гульня пакутавала ўжо на момант выхаду. Яны зьвязаны перш за ўсе зь яе запускам — на вялікай колькасьці кампутараў гульня не хацела запускацца, альбо запускалася з праблемамі. Гэтую памылку не змаглі да канца выправіць нават выпушчаныя патчы. Гэта прывяло да рэзка нэгатыўнай крытыкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]