XML Sapiens

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

XML Sapiens — дэкляратыўная мова карыстальніцкіх інтэрфэйсаў вэб-дастасаваньняў. XML Sapiens дазваляе падрыхтаваць набор аб'ектаў, якія апісваюць зьвесткі, афармленьне і функцыянальнасьць вэб-дастасаваньня. У далейшым гэтыя аб'екты выкарыстоўваюцца пры канструяваньні вэб-дастасаваньняў.

Мова закліканая скараціць час на распрацоўку і адладку вэб-дастасаваньняў, дазволіць шматразовае выкарыстаньне састаўных аб'ектаў дастасаваньня.

Мова атрымлівае ў спадчыну стыль сынтаксісу адкрытых стандартаў XSLT, xInclude, XEXPR. Для практычнага выкарыстаньня XML Sapiens патрабуецца працэсар мовы. На цяперашні момант даступная для вольнай загрузкі вэрсія працэсара для мовы PHP.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]