Бераст
Бераст | |
Бераст (Ulmus minor Mill.) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ружакветныя (Rosales) |
Сямейства | Вязавыя (Ulmaceae) |
Род | Вяз (Ulmus) |
Від | Бераст |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ulmus minor Mill. | |
Арэал | |
Бераст, або вяз малы, ільм малы, карагач (лац. Ulmus minor Mill.) — гэта канкрэтны від лістападных дрэваў з роду вяз (або ільм, бераст) сямейства вязавых (або ільмавых) (Ulmaceae). Мае шмат сынонімаў: Ulmus campestris auct., Ulmus carpinifolia Gled., Ulmus foliacea Gilib., nom. inval., Ulmus nitens Moench, Ulmus suberosa Moench.
Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісьце нераўнабокае, на доўгіх чараньках, цьвёрдае, пілаватае, зьнізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.
У Беларусі бераст (Ulmus minor Mill.) забаронены да рубкі Пастановаю Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2002 году № 383.
Таксама бераст, або вяз, ільм (лац. Ulmus L.) — назва ўсяго роду лістападных дрэваў сямейства вязавых (або ільмавых) (Ulmaceae). Існуе каля 25 відаў.
Іншыя віды з роду бераст (вяз):
- Ulmus glabra Huds., (сынонім: U. scabra Mill.)
- Ulmus laevis Pall.
- Ulmus alata Michx.
- Ulmus americana L.
- Ulmus androssowii Litv.
- Ulmus crassifolia Nutt.
- Ulmus davidiana Planch.
- Ulmus densa Litv.
- Ulmus elliptica K. Koch
- Ulmus harbinensis S. Q. Nie & G. Q. Huang
- Ulmus hollandica Mill.
- Ulmus hybr.
- Ulmus laciniata (Trautv.) Mayr
- Ulmus macrocarpa Hance
- Ulmus mexicana (Liebm.) Planch.
- Ulmus parvifolia Jacq.
- Ulmus pumila L.
- Ulmus procera Salisb.
- Ulmus rubra Muhl.
- Ulmus szechuanica W. P. Fang
- Ulmus thomasii Sarg.
- Ulmus villosa Brandis ex Gamble
- Ulmus ×viminalis Lodd. ex Bean
- Ulmus wallichiana Planch.
Звычайна — дрэвы вышынёй да 30 м і да 1,5 м у дыяметры, але некаторыя віды растуць у выглядзе кустоўя.
Расьце ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе. Сустракаецца ў зьмяшаных і шырокалісьцевых лясах, асабліва на наносных, алювіяльных глебах у рачных далінах, у гарах падымаецца да 500 м. Усе віды даволі ценявыносьлівыя, асабліва ў маладосьці; пры поўным асьвятленьні растуць даволі добра і ўтвараюць магутную крону.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вязовые, или Ильмовые. Вяз, или Ильм малый, или Берест, или Карагач. Ulmaceae Ulmus minor Mill.
- Род 369. Ильм, Вяз или Берест — Ulmus L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 360—373. — 762 + XXVI с. — 5175 экз.
- Род 1. Ulmus L. — Вяз, Ильм или Берест // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Редактор тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 494—510. — 612 с — 2500 экз.