The King of Limbs
Выгляд
| The King of Limbs | ||
|---|---|---|
| Альбом Radiohead | ||
| Выдадзены | 18 лютага 2011 | |
| Запісаны | 2009—2011 | |
| Жанр | альтэрнатыўны рок | |
| Працягласьць | 37:24 | |
| Выдавец | самвыдат | |
| Храналёгія Radiohead | ||
| In Rainbows (2007) |
The King of Limbs (2011) |
|
The King of Limbs — восьмы студыйны альбом ангельскага альтэрнатыўнага рок-гурту Radiohead. Альбом выдадзены 18 лютага 2011 году ў форме лічбавага рэлiзу й 9 траўня 2011 году — на фізычным носьбiце[1]. Аб выхадзе альбому было абвешчана 14 лютага 2011 году на спэцыяльна створаным сайце[2].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| № | Назва | Працягласьць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1. | «Bloom» | 5:15 | |||||||
| 2. | «Morning Mr Magpie» | 4:41 | |||||||
| 3. | «Little by Little» | 4:27 | |||||||
| 4. | «Feral» | 3:13 | |||||||
| 5. | «Lotus Flower» | 5:01 | |||||||
| 6. | «Codex» | 4:47 | |||||||
| 7. | «Give Up the Ghost» | 4:50 | |||||||
| 8. | «Separator» | 5:20 | |||||||
| 37:24 | |||||||||
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]The King of Limbs спрадусаваў ужо нязьменны сябра гурта Найджэл Годрыч. Найджэл — прыхільнік «непрычасанага» й «ня вылізанага» гуку, і ў працы над The King of Limbs ён гэтай канцэпцыі ня здраджвае. Запраграмаваныя біты, сынты й складаныя гукавыя канструкцыі нагадваюць пра Kid A (2000) ці сучасную кампутарную музыку Flying Lotus.