Target: Renegade

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Target: Renegade
Дата выпуску 1988
Жанр Beat ’em up
Стваральнікі
Распрацоўнікі Gary Biasillo[d]
Выдавец Imagine Software
Кампазытар для NES
Тым Фолін
Тэхнічныя дэталі
Плятформы ZX Spectrum, NES[d], Amstrad CPC[d] і Commodore 64[d]
Рэжымы аднакарыстальніцкая гульня[d] і каапэратыўная гульня[d]
Носьбіты кампактная касэта[d]
Кіраваньне Клявіятура, джойстык

«Target: Renegade» (па-беларуску: Мэта: здрайца) — кампутарная гульня ў жанры Beat ’em up, распрацаваная Ocean Software і выдадзеная ў 1988 року для Amstrad CPC, Commodore 64 і ZX Spectrum. Гульня зьяўляецца неафіцыйным працягам японскае «Renegade».

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экран у гульні пракручваецца пры перамяшчэньні (у некаторых вэрсіях — паэкранны без пракруткі). Удзельнічаюць 1—2 чалавекі, якія кіруюць вулічнымі байцамі па мянушках «Рэнэгаты», што помсьцяць мясцоваму крымінальнаму аўтарытэту па мянушцы «Mr. Big» (бел. Сп. Вялікі) за забойства свайго брата Мэта.

Гульня складаецца зь пяці ўзроўняў: паркоўка, трушчобы, парк, гандлёвы цэнтар і бар — ворагі і зброя на якіх залежаць ад плятформы, на якой выпушчаная гульня. У вэрсіях для Nintendo Entertainment System і Commodore 64 дзьвюхасобавы рэжым не рэалізаваны.

Успрыняцьце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 13-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў часопісу «Your Sinclair»[1].

Працягі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ocean Software разам з правамі на выданьне арыгінальнае гульні «Renegade» набыла й правы на выпуск уласных працягаў для хатніх кампутараў, і «Target: Renegade» стала першай гульнёй у гэтай сэрыі. У 1989 Ocean выдала наступны, апошні сыквэл пад назваю «Renegade 3: The Final Chapter».

Распрацоўнік арыгінальнае гульні «Renegade» таксама стварыў сваю сэрыю працягаў для японскага рынку, некаторыя зь якіх («Downtown Nekketsu Monogatari», «Nekketsu Kōkō Dodgeball Bu: Soccer Hen», «Bikkuri Nekketsu Shin Kiroku!») былі перавыдадзеныя й на заходніх рынках.

У 2006 выйшаў неафіцыйны рымэйк Spectrum-вэрсіі для «Windows», дзе зьявілася магчымасьць гуляць адначасна ўшасьцёх[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
  2. ^ Nathan. (24 чэрвеня 2008) Target; 2006 (анг.). Target; 2008. Праверана 6 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]