Польска-беларускі слоўнік
Выгляд
Польска-беларускі слоўнік | |
Польска-беларускі слоўнік[1] | |
Жанр: | даведнік |
---|---|
Аўтар: | Яўгенія Волкава, Валянціна Авілава |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1997—2000 |
Публікацыя: | 2004 |
Асобнае выданьне: | 2004 |
Выдавецтва: | Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі |
Колькасьць старонак: | 880 |
Ілюстратар: | У.М. Жук |
Афармленьне: | Генадзь Цыхун |
Носьбіт: | кніга |
ISBN: | 985-11-0307-1 |
Электронная вэрсія |
По́льска-белару́скі сло́ўнік — акадэмічны даведнік на больш за 40 000 словаў, выдадзены ў 2004 годзе.
Праца па ўкладаньні слоўніка вялася ў аддзеле славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на працягу 1997—2000 гадоў. Галоўнымі аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка зьяўляюцца Яўгенія Волкава і Валянціна Авілава. Вытрымаў два перавыданьні. Прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў. Слоўнік арыентаваны ў першую чаргу на носьбітаў беларускай мовы. Рэдактарам слоўніка выступіў доктар філялягічных навук Генадзь Цыхун. У 2005 годзе выйшла 2-е выданьне слоўніка накладам 2100 асобнікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Польска-беларускі слоўнік: звыш 40 000 слоў./ Я. В. Волкава, В. Л. Авілава. — 2-е выд. Мн.: БелЭН, 2005. — 880 с ISBN 985-11-0317-9