Перайсьці да зьместу

Stop Online Piracy Act

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Stop Online Piracy Act (SOPA або H.R. 3261; па-беларуску: Акт пра спыненьне он-лайн-пірацтва) — законапраект, унесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў ЗША 26 кастрычніка 2011 року групай сааўтараў на чале з Ламарам Сьмітам (анг. Lamar S. Smith). Законапраект пашырае магчымасьці амэрыканскіх праваахоўных органаў і праваабладальнікаў у барацьбе зь нелегальным кантэнтам у Інтэрнэце, гандлі абароненай аўтарскімі правамі інтэлектуальнай уласнасьцю і кантрафактам.