Starstreak (ПЗРК)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Starstreak

ракета Starstreak на выставе Africa Aerospace & Defence, верасень 2006 году.
Тып ПЗРК
Краіна паходжаньня Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 1997 дасюль
Гісторыя вытворчасьці
Дата стварэньня 1980-я
Вытворца Thales Air Defence
Вытворчасьць з 1997
Адзінак створана 7000

Старстрык (па-ангельску: Starstreak, [’sta:stri:k], зорны сьлед) — брытанскі перанасны зянітна-ракетны комплекс, прызначаны для паразы нізкалётных верталётаў і самалётаў. Яго таксама абазначаюць Starstreak HVM (скар. па-ангельску: High Velocity Missileвысокахуткасная ракета). У 1997 годзе прыняты на ўзбраеньне брытанскай арміі. Пазыцыянуецца вытворцам як шматмэтавы комплекс.

Пасьля пуску і разгону ракеты да хуткасьцяў больш за 3 Махаў, адбываецца адзьдзяленьне трох суббаепрыпасаў якія наводзяцца далей па прынцыпе названаму «лазэрная сьцежка» (паўаўтаматычнае каманднае навядзеньне па лазэрнаму праменю, што таксама называецца «асядланы прамень», за мяжой пазначаецца як SACLOS beam-riding). Выкарыстаньне ў баявой частцы трох кінэтычных вальфрамавых субэлемэнтаў, кожны з якіх мае сваю асколачную баявую частку, павялічвае верагоднасьць пасьпяховай паразы цэлі.

Тактычна-тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Даўжыня ракеты: 1,39 м
  • Дыямэтр корпусу: 0,13 м
  • Размах крыла: 0,27 м
  • Маса ракеты: 14 кг[1]
  • Максымальная хуткасьць: ~3,5 M
  • Далёкасьць дзейнасьці: 1500-5500 м[2] (до 6000+ м[1])
  • Час палёту: 8 сек.[2]
  • Вышыня дасягальных цэляў: 5000 м[3]
  • Баявая частка: тры пранікальных вальфрамавых субэлемэнты (т.зв. «дроцікі») якія маюць па аскепкавай БЧ
    • Маса субэлемэнту: ~0,9 кг

Эксплюатацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПУ LML ПЗРК «Starstreak» на вучэньнях у Дартмуры, Англія.
  • Сьцяг Вялікабрытаніі
    • LML — 135 сыстэм
    • SP HVM — 150 сыстэм (прыблізна)
  • Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ПАР
    • LML — 8 сыстэм

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Starstreak High Velocity Missile (HVM). Рекламный проспект. ThalesПраверана 2011-12-07 г. Архіўная копія ад 2012-03-15 г.
  2. ^ а б Starstreak High Velocity Missile (анг.). Оф. сайт братанскай армііи. Праверана 2011-12-07 г. Архіўная копія ад 2012-03-15 г.
  3. ^ Starstreak. Рэклямны ролік (анг.). Thales. Архіўная копія ад 2006-11-24 г.