Вербалоз
Вербалоз | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двудольныя |
Атрад | Мальпігіякветныя |
Сямейства | Вярбовыя |
Род | Вярба |
Від | Вербалоз |
Бінамінальная намэнклятура | |
Salix pentandra | |
Вербалоз (па-лацінску: Salix pentandra; іншая назва вярба пяцітычынкавая) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дрэва вышынёю да 15 м, куст — да 3—5 м. Кара цёмна-бурая, бліскучая. Крона разьвесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісьце шчыльнае, шырокалянцэтнае або яйкападобна-прадаўгаватае. Кветкі ў каташках, якія цьвітуць пасьля распусканьня лісьця. Плод — каробачка.
Вербалоз хутка расьце, непатрабавальны да глебы.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пашыраны на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёраў, на балотах, вільготных лугах. Цьвіце ў траўні-чэрвені.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьяўляецца добрым позьнім меданосам. Кара ідзе на здабываньне саліцыну й для вырабу (зьмест танідаў 5,6—10,3%). Зь лісьця здабываюць жоўтую фарбу. Пруць прыдатны на грубае пляценьне. Дэкаратыўная расьліна, ужываецца для абсаджваньня плацін і азеляненьні вуліц. Драўніна шчыльней, чым у іншых відаў, ідзе на паліва й на вырабы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вербалоз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў