Перайсьці да зьместу

SP Kava

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
SP Kava
Юрась Касьцень
скрайні зьлева
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1989 (34 гады)
Месца нараджэньня Вялейка, БССР, СССР
Занятак музыка
Сябра ў PANaNieba
Жанры гіп-гоп

SP Kava (сапраўднае імя — Юрась Касьцень; 27 сьнежня 1989, Вялейка, БССР, СССР) — беларускамоўны рэп-выканаўца. Адзін з заснавальнікаў і былы ўдзельнік гурту PANaNieba.

Нарадзіўся 27 сьнежня 1989 року ў Вялейцы, працяглы час жыў у Менску.

Адзін з заснавальнікаў гурту PANaNieba.

Уласную дзейнасьць у якасьці сольнага выканаўцы SP Kava прадэманстраваў, калі запісаў некалькі твораў па матывах гітоў Neuro Dubel i Akute.

У чэрвені 2013 прэзэнтаваў дэбютны ЕР «Што табе сніцца»[1]. У тым жа годзе быў намінаваны на прэмію «Героі року 2013» па вэрсіі Tuzin.fm[2]. Па задуме SP Kava, праз усе песьні EP прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, што зьбягае ад рэальнасьці ў сьвет падсьвядомасьці.

28 студзеня 2015 — новы рэліз «яМы». У міні-альбом увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песняры». SP Kava шукае ня толькі свой уласны гук, але яшчэ й сэнсы па жыцьці.


« Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаванне плюс самакапанне, а можа нават самазакопванне. У такім разе і атрымліваюцца «яМы» »

[3]

SP Kava вылучаецца на беларускай рэп-сцэне тым, што не працуе па звыклай схэме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё, адрознае гучаньне.

  • Што табе сьніцца (2013)
  • яМы (2015)