Resident Evil: Resistance
| Resident Evil: Resistance | |
| Дата выпуску | 24 красавіка 2023 |
|---|---|
| Дата анансаваньня | 9 верасьня 2019 |
| Жанр | survival horror |
| Сэрыя | Resident Evil[d] |
| Стваральнікі | |
| Распрацоўнік | |
| Выдавец | Capcom |
| Мова інтэрфэйсу | ангельская |
| Дызайнэр | Хідэхіра Гідо |
| Тэхнічныя дэталі | |
| Рухавік | RE Engine[d] |
| Плятформа | Windows[1], PlayStation 4[d] і Xbox One[d] |
| Рэжым | аднакарыстальніцкая гульня[d], каапэратыўная гульня[d] і шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d][2] |
| Носьбіт | дыск Blu-ray[d] і лічбавы распаўсюд[d] |
| Кіраваньне | кампутарная клявіятура[d], кампутарная мыш і геймпэд[d] |
| Афіцыйны сайт | |
Resident Evil: Resistance — кампутарная гульня ў жанры каапэратыўнага шутэра з элемэнтамі survival horror з выглядам ад трэцяй асобы, распрацаваная кампаніяй Capcom сумесна з ганконгскай студыяй NeoBards Entertainment. Дзяяньне гульні адбываецца ў сусьвеце Resident Evil.
Гульнявы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Resident Evil: Resistance зьяўляецца каапэратыўнай гульнёй на выжываньне. Да гульнявой сэсіі могуць падлучыцца да чатырох гульцоў, якія выступаюць у ролі тых, хто выжыў, якім неабходна выратавацца ад натоўпаў зомбі й мутантаў. Кожны зь персанажаў унікальны і валодае сваімі здольнасьцямі. Пяты гулец, які зьяўляецца супрацьстаялай сілай, можа чыніць перашкоды камандзе тых, хто выжыў, уключаючы пасткі і перашкоды ў выглядзе монстраў.
Выпушчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова гульня была прадстаўлена 9 верасьня 2019 года пад назвай Project Resistance . 10 сьнежня, разам з анонсам рэмейку Resident Evil 3, гульня набыла сваю фінальную назву — Resident Evil: Resistance. Capcom зьмяніла пляны па выпушчэньню гульні, і Resistance стала бясплатным шматкарыстальніцкім складнікам Resident Evil 3. Шматкарыстальніцкі рэжым Resident Evil: Resistance стаў даступны разам з выхадам асноўнай гульні 3 красавіка 2020 года.
Capcom падтрымлівала Resistance з дапамогай дадатковых абнаўленьняў і некалькіх пакетаў запампаванага кантэнту, у якіх гульцы атрымлівалі новы кантэнт і магчымасьць гуляць за Джыл Валентайн і Мікалая Зіноўева (у якасьці супрацьлеглай моцы).
Водгукі крытыкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гульня атрымала зьмешаныя водгукі, паводле сайта агрэгацыі рэцэнзій Metacritic з адзнакай 64 са 100.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- https://web.archive.org/web/20191205003822/https://www.project-resistance.com/en/ (анг.) — афіцыйная бачына Resident Evil: Resistance
- ↑ AreWeAntiCheatYet (анг.)
- ↑ Steam — 2003.