Rai Isoradio
Rai Isoradio | |
Краіна | Італія |
---|---|
Фармат | музычна-навінавы |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Пачатак працы | 23 сьнежня 1989 (34 гады таму) |
Уласьнік | RAI |
Сайт | www.isoradio.rai.it |
Rai Isoradio — італьянская радыёслужба. Займаецца справаздачамі аб дарожным руху і зьвестак аб надвор’і, якія прадстаўляюцца вайсковай мэтэаралягічнай службай. У радыёпраграмы таксама ўваходзяць навіны і паведамленьні ад дзяржаўных і ўрадавых службах ды грамадзкіх арганізацыяў, інфармацыя аб стане на чыгунцы. На хвалях радыёстанцыі трансьлюецца музыка. У начныя гадзіны сетка таксама бесперапынна перадае незалежную італьянскую музыку, якая часам перарываецца інфармацыяй аб дарожным руху кожныя 30 хвілінаў. Першым дырэктарам кампаніі ў пэрыяд з 1989 па 2001 год быў Фабрыцыё Цэнтамары. Кампанія быдла заснаваная ў сьнежні 1989 году, а студыя месьцілася ў Рыме. Да 21 ліпеня 2018 году гэта была адзіная нацыянальная радыёстанцыя без рэклямы, але з наступнага дня Isoradio трансьлюе кароткі блёк рэклямных ролікаў. Ад стварэньня рэдакцыйная лінія складалася выключна з музыкі і навінаў, паступова ўзбагачаючыся за кошт сувязяў зь дзяржаўнымі інстытуцыямі, якія займаюцца кіраваньнем дарожнага руху.