Preply
Preply (па-беларуску: Прэплі) — гэта вэб- і мабільная аплікацыя для вывучэньня моваў й плятформа для электроннага навучаньня. Кампанія знаходзіцца ў ЗША й мае супрацоўнікаў у 30 краінах Эўропы, Паўночнае Амэрыкі, Паўднёвае Амэрыкі, Афрыкі й Азіі. Preply мае 400 супрацоўнікаў 58 розных нацыянальнасьцяў[1][2][3].
Па стане на 2022 год Preply аб’ядноўвае больш за 140 000 тутараў, якія выкладаюць 50 моваў з 203 краінаў сьвету[1][4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампанія была заснавана ў 2012 годзе ўкраінскімі прадпрымальнікамі Кірылам Бігаем, Зьмітром Валошыным і Сержам Лук’янавым. Вэб-сайт preply.com быў адноўлены ў лістападзе 2013 году з акцэнтам на анлайн-вывучэньне мовы[5].
Па стане на верасень 2021 году праграма атрымала 50,6 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў у агульнай складанасьці 8 раўндаў фінансаваньня[6].
У ліпені 2022 году Preply прыцягнула дадатковыя 50 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б About us | Preply
- ^ Language-learning marketplace Preply raises $35 million led by Silicon Valley investors (анг.)
- ^ Language Learning Apps Are Seeing A Surge In Interest During The COVID-19 Pandemic (анг.)
- ^ Ed-Tech Firm Preply Announces European Expansion After Successful Summer Funding (анг.)
- ^ More than 10.000 hours of lessons a month are taught on Preply
- ^ Ukrainian edtech startup Preply raises €29.5M to prep its online language learning platform for recent growth | Silicon Canals (анг.)
- ^ Ukrainian startup Preply beats the geopolitical odds with $50M to grow its language learning platform (анг.)