Parkrun
Parkrun — штотыднёвыя, бясплатныя прабежкі з памерам часу на дыстанцыі 5 км, якія ладзіцца ў некалькіх краінах кожную суботу ранкам[1].
Гісторыя праекту пачынаецца ў 2004 годзе ў Бушы-Парк у Тэдынгтане[1]. У 2026 годзе прабежкі ладзяцца ў шматлікіх гарадох у 22 дзяржавах[2]. Усе прабежкі арганізоўваюцца мясцовымі арганізацыямі[1].
Удзельнікі запісваюцца толькі адзін раз да сыстэмы, пасьля чаго яны могуць удзельнічаць у кожнай абранай сабою прабежцы. Акрамя аднаразовай рэгістрацыі, фармальныя працэдуры адсутнічаюць, у тым ліку — ніякіх аплатаў[1]. Вынікі кожны ўдзельнік атрымлівае на электронную пошту, таксама можна іх пабачыць на старонках арганізатараў[1].
У Беларусі праект ня дзейнічае. Бліжэйшыя адбываюцца ў Польшчы (ў Аўгустове, Беластоку) ды на Летуве (ў Панявежу й Вільні). Забегі ў Расіі былі прыпынены пасля пачатку ўварвання ва Украіну[3].