Nu tändas tusen juleljus
«Nu tändas tusen juleljus» (даслоўна ў перакладзе са швэдзкай: «Вось загараюцца тысячы калядных сьвечак») — швэдзкая калядная песьня, а з 1986 году — і калядны псальм, напісаная ў 1898 годзе паэткай-песеньніцай Эмі Кёлер. Упершыню зьявілася ў друку ў 1898 годзе ў швэдзкай газэце Korsblomman. У XX стагодзьдзі стала адной з найпапулярнейшых калядных песень у Швэцыі.
Тэкст песьні распавядае пра тое, як цёмная зямля становіцца асьветленая ў час Божага Нараджэньня: часткова — стэарынавымі сьвечкамі, часткова — Бэтлеемскай зоркай, але галоўнае — весткай пра Нараджэньне Хрыста і Боскую любоў да людзей.
Гэтая песьня неаднойчы выконвалася зоркамі швэдзкай эстрады, сярод якіх — Агнэта Фэльтскуг.
Падабенства з расейскай песьняй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навагодняя расейская песьня — «В лесу родилась ёлочка» — мае падобную да «Nu tändas tusen juleljus» мэлёдыю, але напісаная была толькі ў 1905 годзе[1]. Пераклад апошняй існуе і па-беларуску[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Швэдзкая Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |