Nosferatu: The Wrath of Malachi
| Nosferatu: The Wrath of Malachi | |
| Дата выпуску | 21 кастрычніка 2003 |
|---|---|
| Жанр | шутэр ад першай асобы[d] і vampire video game[d] |
| Стваральнікі | |
| Распрацоўнік | Idol FX |
| Выдавец | iGames Publishing |
| Мова інтэрфэйсу | ангельская[1] |
| Тэхнічныя дэталі | |
| Плятформа | Microsoft Windows |
| Рэжым | Адзіночная гульня |
| Век. абмежаваньні | ESRB: Mature (M) |
| Носьбіт | CD |
| Кіраваньне | Клявіятура і кампутарная мыш |
| Афіцыйны сайт | |
Nosferatu: The Wrath of Malachi — шутэр ад першай асобы ў жанры survival horror, распрацаваны кампаніяй Idol FX і выдадзены ў 2003 годзе кампаніяй iGames Publishing.
Гэймплэй
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Напачатку гульні ігрок ня мае ўяўленьня аб адбыўшыхся падзеях і толькі адчувае, што штосьці суцэльна пайшло ня так. Яго першаснай зброяй зьяўяляюцца кулакі і шпага. Мэтай гульні зьяўляецца выратаваньне ўсіх чальцоў сям’і пратаганіста цягам дзьвюх гадзінаў[2]. Гэтыя родзічы памірацьмуць, у выпадку, калі іх своечасова ня выратуе галоўны герой, так што ігрок мусіць сьпяшацца. Нутраная частка замка выпадкова генэруецца напачатку новае гульні.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сюжэт гульні зьяўляецца вэрсіяй «Дракулы» Брэма Стокера з уплывам «Насфэрату» Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў. Галоўны герой вандруе па Трансыльваніі пасьля паразы ў мечным спаборніцтве ў Швэцыі. Пратаганіст, па імені Джэймз, едзе на вясельле да сваёй сястры. Але калі ён прыбывае ў свой замак, штосьці становіцца падазроным. Ён выяўляе, што будучы муж яго сястры вампір, які трымае ўсю яго сям’ю ў турэмным зьняволеньні. Цяпер Джэймз мусіць выратаваць іх пакуль яшчэ не зусім позна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Steam — 2003.
- ↑ Todd, Brett (2003-19-29). "Nosferatu: The Wrath of Malachi Review". GameSpot. Праверана 2009-02-07. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Nosferatu — Nosferatu at MobyGames (анг.)
- Nosferatu on Gamespot (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
