NetBSD
Выгляд
NetBSD — адна з вэрсій аперацыйнай сістэмы BSD зь сям’і Unix з адкрытым крынічным кодам. Вылучаецца сваёй пэраноснасьцю й якасьцю архітэктурных і альгарытмічных рашэньняў, зробленых супольнасьцю распрацоўшчыкаў. Часта выкарыстоўваецца ва ўбудаваных камп’ютэрных сыстэмах. Мае шэраг выбітных функцый, якія падвышаюць узровень бясьпекі сыстэмы, зручную сыстэму аўтаматычнай інсталяцыі пакункаў pkgsrc і інш.
У 1994 з шэрагаў галоўных распрацоўшчыкаў NetBSD быў скандальна выкінуты Тэа дэ Раадт, які пазьней у тым жа годзе распачаў свой праект распрацоўкі BSD-сыстэмы на базе адкрытага коду NetBSD — OpenBSD.
Апошняя выдадзеная вэрсія сыстэмы — 5.1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|