Molchat Doma
| Molchat Doma | |
| Гады | 2017 — цяпер— |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | Менск |
| Жанр | колдвейв[d][1], пост-панк[1], сынці-поп і новая хваля[d] |
| Выдавец | Detriti Records[d] і Sacred Bones Records[d] |
| molchatdoma.com (анг.) | |
Molchat doma (па-расейску: Молчат дома́) — беларускі расейскамоўны дарквэйва/пост-панкавы гурт зь Менску, заснаваны ў 2017 годзе. Удзельнікамі гурту ёсьць Ягор Шкутко (сьпеў), Раман Камагорцаў (гітара, сынтэзатар, драм-машына), Павал Казлоў (бас, сынтэзатар). На эстэтыку й стыль гурта значна паўплываў расейскі рок 1980-х гадоў.
Першы альбом «S Krysh Nashikh Domov» (С крыш наших домов) быў самавыдадзены ў 2017 годзе. Другі альбом «Etazhi» (Этажи) пабачыў сьвет у 2018 годзе празь незалежны нямецкі лэйбал «Detriti Records». Пасьля атрыманьня міжнароднай вядомасьці яны падпісаліся на незалежны амэрыканскі лэйбал «Sacred Bones Records» у 2020 годзе, які перавыдаў альбомы гурту ў Паўночнай Амэрыцы. Трэці альбом гурта «Monument» (Монумент) быў выдадзены 13 лістапада 2020 году.